У Вярхоўны суд Беларусі прынеслі 25 тэчак з доказамі фальсіфікацый
21 жніўня Аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай прынёс у Вярхоўны суд Беларусі 25 тэчак з доказамі фальсіфікацый, дапушчаных на прэзідэнцкіх выбарах. Была пададзена яе скарга і патрабаванне прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі, перадае Еўрарадыё.
Раней скарга падавалася і ў ЦВК, але была адхілена.
Доказы фальсіфікацый збіралі назіральнікі і дасылалі іх на спецыяльныя платформы.
Адказу прадстаўнікі штаба чакаюць цягам 5 дзён.