Штрафы, штрафы, штрафы: адбыўся суд над затрыманымі ў Курапатах маладафронтаўцамі
У Мінску адбыўся суд над затрыманымі 3 ліпеня ў Курапатах маладафронтаўцамі.
Затрыманых судзілі па артыкулах КаАП 23.4 (Непадпарадакаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выканананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 17.1 (Дробнае хуліганства).
Суд Мінскага раёна вынес абвінавачвальны прысуд, паводле якога Арцём Кляпец будзе вымушаны заплаціць 50 і 30 б.в., Віталь Трыгубаў — 25 і 20 б.в., а Дзяніс Урбановіч — 50 і 30 б.в. адпаведна. Суддзёй на працэсе была К.С. Новікава.
Суд над Віталём Трыгубавым
Чытайце таксама:
У Курапатах АМАП затрымаў чатырох маладафронтаўцаў