Заява Лукашэнкі пра ваенную базу засталася без каментару РФ

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць нежаданне афіцыйнага беларускага лідара размяшчаць на тэрыторыі краіны ваенную базу Расіі.

06132709.872212.323.jpg


У аўторак, шостага лістапада, на сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскіх аналітычных цэнтраў Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь знаходзіцца ў ваенным саюзе з Расіяй, у якой адносіны з Захадам у цяперашні час не самыя лепшыя: «Тым не менш, на тэрыторыі Беларусі дагэтуль няма ніякіх баз іншых дзяржаў», пішуць naviny.by.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь і РФ знаходзяцца ў ваенна-палітычным саюзе, а таму, на яго думку, няма ніякай розніцы, будзе тут ваенная база ці не будзе.
«Мы гэтую базу не размяшчаем тут не таму, што мы хочам вам ці каму-небудзь паказаць, што мы суверэнныя і незалежныя. Мы яе не размяшчаем, таму што яна тут не патрэбна», — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Пяскоў, як перадае «Эхо Москвы» пакінуў без каментароў апошнюю фразу: «Вы ведаеце, што ў нас саюзная дзяржава, мы з'яўляемся членамі АДКБ і іншых аб'яднанняў. Беларусь наш цесны партнёр у плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і ў плане бяспекі. Гэта стратэгічная лінія».
«Я проста не ведаю, які кантэкст у гэтай фразы. Напэўна, але паколькі я дакладна не ведаю, я не хацеў бы гадаць на каве», — дадаў Пяскоў, каментуючы ўдакладненне, што выказванне беларускага кіраўніка можа быць звязана з планамі стварэння ў Польшчы амерыканскай ваеннай базы, перадае rambler.ru.