Расійская «Новая газета» спыніла выхад на паперы і ў інтэрнэце

Пра гэта паведаміла рэдакцыя расійскай незалежнай газеты. Бо сёння Раскамнагляд вынес выданню яшчэ адно папярэджанне.

0970d339044d4a1ab3230fe1826681be.webp

У рэдакцыі расійскага выдання «Новая газета» паведамілі: «Мы прыпыняем выпуск газеты ў сеціве і на паперы — да заканчэння "спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Украіны"».

Сёння, 28 сакавіка, «Новая газета» атрымала яшчэ адно папярэджанне Раскамнагляду.

Раскамнагляд вынес рэдакцыі і заснавальніку «Новай газеты» другое пісьмовае папярэджанне. Падставай для гэта стала нібыта «згадка НКА-іншаагента без маркіроўкі».

Пры гэтым прадстаўнікі Раскамнагляду не ўдакладнілі, пра які менавіта матэрыял ідзе гаворка.

content_001_tsoy2.webp

Першае папярэджанне "Новой газете" Раскамнагляд вынес 22 сакавіка. А два папярэджанні на год пагражаюць адкліканнем ліцэнзіі СМІ. Рэтакцыя, відаць, вырашыла не чакаць, пакуль у іх расійскія ўлады афіцыйна адбяруць ліцэнзію.