Напад Расіі на Украіну. Сёмы дзень вайны
У сераду, 2 сакавіка, на тэрыторыі Украіны працягваюцца баявыя дзеянні. Сачыце за галоўнымі падзеямі ў нашым анлайне.
Галоўныя падзеі 1 сакавіка глядзіце тут.Аператыўна інфармацыя абнаўляецца таксама ў нашым тэлеграм-канале (не прызнаны «экстрэмісцкім»). Падпісвайцеся і сачыце за падзеямі!
***
Армія Украіны: Пасля абстрэлу жылых кварталаў расейскіх артылерыстаў у палон не браць
Камандаванне Сіл спецыяльных аперацый УСУ папярэдзіла, што
пасля абстрэлу жылых кварталаў гарадоў расейскіх артылерыстаў больш не будуць браць у палон.
«Братэрства ССО Украіны перадае прывітанне
расійскім артылерыстам! — гаворыцца ў паведамленні. — Мы вас віншуем: пасля таго, як вы накрылі самымі
жорсткімі абстрэламі нашы мірныя гарады, нашых родных, дзяцей, блізкіх — вы,
чарвякі, сталі нашай мішэнню нумар адзін. (...)
З гэтага часу ніякіх палонных рускіх артылерыстаў больш не
будзе. Ніякай літасці, ні адно «калі ласка, не забівайце, я здаюся» ўжо не пройдзе. Кожны разлік — не мае значэння, камандзір, кіроўца, наводчык,
зараджальны — будуць зарэзаныя, як свінні».
ССА заявіў, што збірае інфармацыю пра тых, хто
абстрэльвае жылыя дамы, дзіцячыя сады, школы і бальніцы: «Інфармацыя пра
вас — ужо ў нас. А калі па камусьці яшчэ няма, то гэта пытанне лічаных
хвілін».
***
Кіраўнік Сумскай вобласці: Расійцы практычна ўзялі ў закладнікі жыхароў Трасцянца
«Па горадзе ходзяць цалкам дэмаралізаваныя, п'яныя расійскія вайскоўцы», — распавядае unian.net.
У Сумскай вобласці расійскія войскі трымаюць жыхароў горада Трасцянец Ахтырскага раёна фактычна ў закладніках. Пра гэта сёння вечарам паведаміў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі — кіраўнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.
Паводле яго інфармацыі, ворагі расставілі расійскую ўдарную
тэхніку паміж дамамі трасцянчан: у цэнтры горада, на вуліцы Дабравешчанская,
паблізу паліцыі і на іншых вуліцах.
«Расійская армія — гэта не войска, гэта сц@куны, якія
прыкрываюцца цывільнымі. Ворагі марадзёрствуюць, обчышчаюць крамы, рабуюць жылыя
дамы», — напісаў чыноўнік.
Ён распавёў, што ўчора, 1 сакавіка, расійцы абрабавалі ўсе
крамы ў цэнтры горада, разбілі сваім танкам вароты гістарычнага збудавання «Круглы двор», разбурылі карцінную галерэю, абрабавалі сэканд-хэнды і
пераапраналіся ў грамадзянскую.
«Па горадзе ходзяць цалкам дэмаралізаваныя, п'яныя
расійскія вайскоўцы. Абстрэльваюць машыны грамадзянскіх і камунальныя
службаў», — распавёў старшыня Сумскай АДА.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы даюць
адпор ворагу.
«Але мы даем адпор ворагу! Дзякуючы УСУ знішчылі
кропкавым трапленнем дзве САУ, якія вялі абстрэл Ахтыркі! Расійскім ворагам мы
не даруем ні адной кроплі крыві, ні аднаго сантыметра нашай скатаванай
зямлі!», — падкрэсліў Жывіцкі.
***
Абрамовіч перадасць усю суму ад продажу «Чэлсі» пацярпелым ва Украіне. Гэта мільярды еўра
Расійскі бізнесмен Раман Абрамовіч, які
паведаміў аб намеры прадаць лонданскі футбольны клуб «Чэлсі», абвясціў, на што патраціць
атрыманыя сродкі. Па словах бізнэсмэна, грошы будуць накіраваныя пацярпелым на
Украіне.
Праз напад Расіі на Украіну ўлады Вялікабрытаніі паставілі мэтай не дапусціць далейшае
валоданне Абрамовіча актывам.
Паводле звестак СМІ, Абрамовіч разлічвае атрымаць за «Чэлсі» 4 млрд фунтаў стэрлінгаў. Але дзелавыя выданні сумняваюцца,
што яму заплацяць больш за 2 млрд.
***
Мэр Херсона Ігар Калыхаеў распавёў, пра што дамовіўся з акупантамі, якія зайшлі ў горад:
у горад можна заязджаць толькі ўдзень;
каменданцкая гадзіна дзейнічае з 20.00 да 6.00;
у горад заязджаюць толькі машыны з прадуктамі, лекамі і г.д.;
камунальны транспарт зноў пачне працаваць;
пешаходы ходзяць па аднаму-двое, ваенных не правакуюць;
прыватныя аўто ездзяць на мінімальнай хуткасці.
«Пакуль так. Сцяг над намі ўкраінскі. І каб ён застаўся такім, гэтыя патрабаванни прыйдзецца выконваць. Нічога іншага пакуль не магу прапанаваць», — напісаў Калыхаеў.
***
Украінскія вайскоўцы адбілі горад Макараў на Кіеўшчыне
Украінскія вайскоўцы вызвалілі горад Макараў Кіеўскай вобласці і замацаваліся там. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў Facebook.
«14 асобная механізаваная брыгада імя
князя Рамана вялікага і 95 асобная дэсантна-штурмавая брыгада Узброеных Сіл Украіны вызвалілі Макараў Кіеўскай вобласці і замацаваліся там», — распавёў Валерый Залужны.
***
Віктар Бабарыка: Агрэсія Расіі — вынік дзеянняў аднаго чалавека, прасякнутага духам чэкістаў
Прэс-служба Віктара Бабарыкі агучыла меркаванне палітыка аб вайне ва Украіне.
— Сітуацыя і агрэсія з боку Расіі — гэта першапачаткова вынік дзеянняў аднаго чалавека, выхаванага і прасякнутага духам чэкістаў, — лічыць былы кандыдат у прэзідэнты, якія зараз адбывае вялізны тэрмін зняволення. — Гэта ўласцівая манера ўспрымаць у жыцці толькі два магчымыя зыхода: «Альбо мы ламаем, альбо нас ламаюць».
Тое, што цяпер мы краіна-агрэсар, гэта, на жаль, выключна
заканамерны вынік дзейнасці [беларускай] дзейнай улады.
Нежаданне чуць людзей, жаданне чапляцца за ўладу любой
цаной, калі ў сілу зламанай эканомікі і грамадства ты звяртаешся за «выратаваннем» да ўладаў іншай краіны і становішся задзейнічаным і
цалкам кіраваным тварам на пэўных умовах у рэальным ваенным канфлікце.
Для нас, беларусаў, і нашай краіны, гэта, на жаль, не азначае
нічога добрага. Калі ты дапамагаеш любым спосабам, не азіраючыся на цану,
аднаму суседу і становішся ворагам для іншага суседа, ні пра які «нейтралітэт» або «астравок стабільнасці» не можа ўжо ісці
гаворкі.
Гінуць людзі — гэта велізарная трагедыя і сумная старонка
нашай гісторыі.
***
Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю з асуджэннем аперацыі Расіі ва Украіне
Ухваліла рэзалюцыю 141 дзяржава, супраць прагаласавалі пяць (Расія, Беларусь, Сірыя, КНДР,
Эрытрэя), устрымаліся 35 (сярод іх Кітай, Індыя, ПАР, Казахстан, Пакістан,
Іран, Ірак, Куба, ЦАР).***
Cёння пройдзе другі раунд перамоваў паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны
Пермоўшчыкі ўжо прыбылі ў Белавежскую пушчу — менавіта там бакі будуць размаўляць. Будзем чакаць хоць якіх вынікаў. Але нешта падказвае, што не будзе.
***
Расія ўпершыню акучыла колькасць загінулых сваіх вайскоўцаў
Мінабароны РФ паведаміла аб 498 загінулых на гэты час. Гэта першыя дадзеныя аб колькасці загінулых у расійскай арміі ва Украіне, якія агучаныя афіцыйна. Украінскі бок інфармуе аб 6000 тсячах загінулых расійцах за шэсць дзён вайны.
***
ЕС выдаткуе Украіне 450 мільёнаў еўра на зброю
Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый
Кулеба падчас тэлемарафона.
Ён адзначыў, што ЕС паказаў, што можа прымаць жыццёва важныя
рашэнні, калі ў яго ёсць палітычная воля і жаданне.
Па словах Кулебы, раней у ЕС яму заяўлялі, што ні аб якой зброі для Украіны не можа ісці гаворка і найбольшае, што могуць дапамагчы
краіне аптэчкамі.
«Мы зараз выбілі 450 млн еўра, якія пойдуць на закупку
зброі і ваеннага абсталявання для Украіны па лініі ЕС», — падкрэсліў
Кулеба.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што «зараз трэба так жа
прыняць рашэнне адносна членства Украіны ў ЕС. А мы гатовыя прайсці ўсе
працэдуры надзвычай хутка».
***
Злучаныя Штаты выступілі ў ААН з заклікам да Расіі спыніць несправакаваную агрэсію супраць Украіны, а Беларусь — адмовіцца ад падтрымкі вайны, развязанай РФ.
З такой заявай выступіла ў сераду на Генасамблеі ААН пастаянная прадстаўніца ЗША пры арганізацыі Лінда Томас Грынфілд.
«Сёння мы заклікаем Расію спыніць яе несправакаваную, неапраўданую і бясконцую вайну, мы заклікаем Расію паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Мы заклікаем іншага суседа Украіны — Беларусь, прадстаўніка якога мы толькі што заслухалі, — перастаць падтрымліваць вайну і перастаць даваць дазвол на выкарыстанне сваёй тэрыторыі для садзейнічання гэтай агрэсіі», — заявіла Грынфілд.
Яна падкрэсліла, што ЗША разам з іншымі цывілізаванымі краінамі «выступаюць адзіным фронтам» за тое, каб прыцягнуць Расію да адказнасці за яе напад, а таксама знайсці спосабы адказаць на маштабны гуманітарны крызіс, які разгортваецца ў Еўропе.
У гэтай сувязі пастаянная прадстаўніца ЗША заявіла, што падтрымка іншымі краінамі рэзалюцыі Генасамблеі ААН па асуджэнні нападу Расіі на Украіну забяспечвае права на суверэнітэт не толькі Украіны, але і кожнай краіны ААН.
***
Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі Макараў Кіеўскай вобласці і замацаваліся ў горадзе.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.
«14 омбр імя князя Рамана Вялікага і 95 одшбр вызвалілі Макараў Кіеўскай вобласці і замацаваліся там!» — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, Узброеныя Сілы Украіны на асобных напрамках пачынаюць перахопліваць ініцыятыву ў расійскіх захопнікаў.
***
На станцыі кіеўскага метро выявілі пяцярых дыверсантаў, адзін з іх хаваў патроны ў дзіцячай забаўцы.
Пра гэта паведамляе кіеўская паліцыя ў Facebook.
Мужчыны нібыта прыйшлі на адну са станцый метро, каб пераначаваць, але паводзілі сябе падазрона.
«Падчас пільнага агляду ў аднаго з дыверсантаў паліцыя выявіла схаваную дзіцячую цацку з патронамі. Пры сабе меў патроны і яго таварыш, грамадзянін Беларусі. Акрамя таго, на гэтай жа станцыі аператыўнікі Нацыянальнай паліцыі выявілі варожага дыверсанта, які перадаваў ворагу пазіцыі падраздзяленняў Узброеных Сіл праз месенджары», — гаворыцца ў паведамленні.
***
На Харкаўшчыне з-за паветранай атакі і пашкоджання газаправода-адвода ТАА «Аператар ГТС Украіны» (АГТСУ) быў вымушаны адключыць дзве газаразмеркавальныя станцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі ў Фэйсбуку.
Адзначаецца, што на аб'ект АГТСУ на Харкаўшчыне была ажыццёўлена авіяцыйная атака.
«Па стане на 14:55 2 сакавіка 2022 года, з-за пашкоджання газаправода-адвода супрацоўнікі аператара ГТС Украіны вымушаныя адключыць ГРС Ізюм і Бражкіўка. З-за гэтага спынена газазабеспячэнне ў горадзе Ізюме. Без газу застануцца больш за 40 тысяч жыхароў горада», — паведамляе кампанія.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых ад выбуху сярод супрацоўнікаў няма. Транспарціроўка газу будзе адноўленая пасля рамонтных работ, як толькі іх правядзенне будзе магчыма.
«Мэтанакіраваная атака на аб'екты крытычнай інфраструктуры з'яўляецца тэрарыстычным актам супраць мірнага насельніцтва Украіны», — пракаментаваў генеральны дырэктар АГТСУ Сяргей Макагон.
Кампанія рыхтуе зварот у праваахоўныя органы адносна атакі на газаправод.
***
Міністэрства асветы Расіі анансавала усерасійскі ўрок аб вайне ва Украіне, піша «Медуза». Там будзе гаварыцца пра тое, што «вызваленчая місія — гэта неабходнасць». Трансляцыя запланавана на 3 сакавіка ў 12:00 па маскоўскім часе.
***
Расійскія захопнікі ўвайшлі ў Балаклею. Пра гэта ў Facebook паведаміў гарадскі галава Іван Стаўбавы.
Стаўбавы запэўніў, што на бок акупантаў ні ён, ні іншыя прадстаўнікі дзеючай мясцовай улады пераходзіць не будуць. У той жа час мэр застаецца ў Балаклеі.
«На тэрыторыю Балаклейскай абшчыны зайшлі расійскія войскі. Балаклейская гарадская рада, выканаўчы камітэт і я асабіста з войскамі РФ супрацоўнічаць не будзем. Я застаюся ў родным горадзе, на сваёй зямлі, і нікуды ўцякаць не буду», — заявіў Стаўбавы.
***
Узброеныя Сілы Украіны знішчылі камандны пункт расіян у вёсцы Дзіцяткі пад Чарнобылем.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ВСУ.
«ВСУ знішчылі камандны пункт оркаў у вёсцы Дзіцяткі пад Чарнобылем. Начальнік штаба 36 арміі Усходняй ваеннай акругі генерал-маёр Сяргей Ніркоў уцёк у Беларусь. А свой асабісты састаў пакінуў на знішчэнне нашай арміі», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Міхаіл Падаляк заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы страцілі кантроль над Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй. Таксама невядома пра стан аб'ектаў ЧАЭС, канфайнмента і сховішча ядзерных адходаў.
***
У Мелітопалі (Запарожская вобласць) падчас мірнай акцыі расійскія салдаты пачалі страляць па жыхарах горада.Паведамляецца пра двух параненых.
***
У Дзярждуму Расіі ўнесены законапраект аб крымінальнай адказнасці і пакаранні да 15 гадоў за «выраб і распаўсюд фэйкаў» пра дзеянні Узброеных сіл Расіі.
Тэксту дакумента пакуль няма ў адкрытым доступе, пра распрацаваныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс заявіў дэпутат ад «Адзінай Расіі» Васіль Піскароў. Ён узначальвае камітэт Дзярждумы РФ па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі.
Раней Генпракуратура Расіі прыстрашыла грамадзян крымінальнымі справамі за дзяржаўную здраду ў выпадку дапамогі замежнай дзяржаве — Украіне.
Называць ўварванне Расіі ва Украіну вайной расійскія ўлады таксама забараняюць, Раскамнадзор ўжо заблакаваў сайты некалькіх СМІ, у тым ліку «Настоящее Время» і тэлеканала «Дождь», а радыё «Эхо Москвы» адключыў ад эфіру.
***
Марыупаль ужо 14 гадзін знаходзіцца пад абстрэламі расійскіх захопнікаў, за гэты час былі параненыя 42 мірныя жыхары.
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Марыупальская гарадская рада і апублікавала фотаздымкі вынікаў масіраванага абстрэлу горада.
«Больш за 14 гадзін Марыупаль пад абстрэламі! Расійскія акупанты знішчаюць грамадзянскае насельніцтва і забіваюць дзяцей. За гэты час 42 параненых... Расіяне зладзілі сапраўдны крывавы тэрор. Марыупаль не забудзе і не даруе. Пуцінскіх фашыстаў трэба спыніць! Усім светам!» — гаворыцца ў паведамленні.
У гарадской радзе нагадалі, што значныя пашкоджанні атрымалі радзільня і дзясяткі жылых дамоў, разбураныя школа і інтэрнат для перасяленцаў.
***
Ва Украіне з пачатку ўварвання Расіі загінула 21 і пацярпелі 55 дзяцей.
Пра гэта ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісаванапісала ў Тэлеграме.
«Сітуацыя ва Украіне застаецца напружанай. Па стане на 13 гадзін 2 сакавіка 2022 года расійскі акупант працягнуў выкарыстоўваць цяжкую зброю і знішчаць грамадзянскае насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле яе слоў, з пачатку ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, па выніках аналізу інфармацыі з розных крыніц, загінула 21 дзіця і пацярпела 55 дзяцей.
Яна адзначыла, што «ў выніку абстрэлаў захопнікамі разбураная інфраструктура Кіева, Ірпеня, Харкава, Марыупаля, Жытоміра, Херсона і населенага пункта Васільеўка Запарожскай вобласці».
«Так, падчас ракетнага ўдару акупантаў пацярпеў радзільны дом у г. Жытоміры», — дадала Дзянісава.
«У той жа час расійскія войскі працягваюць абстрэл мірнага насельніцтва Запарожскай вобласці. Учора а 9.00 расійска-акупацыйныя войскі абстралялі цэнтр населенага пункта Васільеўка Запарожскай вобласці. Снарады прыляцелі ў двор мясцовай школы», — напісала амбудсмэн.
Таксама Харкаў і Херсон працягваюць заставацца пад магутнымі абстрэламі акупантаў, дадала яна.
«Сёння ноччу ў выніку паветранага ўдару ў г. Жытоміры загінула адно дзіця і пацярпелі 6 дзяцей. Яны былі выратаваны з падвалаў паўразбураных дамоў», — падкрэсліла амбудсмен.
Дзянісава адзначыла, што сваімі дзеяннямі ўзброеныя сілы РФ працягваюць цынічна парушаць асноўныя правы дзяцей — права на жыццё і ахову здароўя, гарантаваныя кожнаму дзіцяці ў свеце Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці.
«Часткі гэтых смерцяў можна было пазбегнуць у выпадку ўстанаўлення беспалётнай зоны над Украінай», — адзначыла ўпаўнаважаная па правах дзіцяці.
Яна заклікала міжнародную супольнасць і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі падтрымаць ініцыятыву па закрыцці ўкраінскага неба ад знішчальнікаў ворага.
Паводле яе слоў, «між тым, пад абстрэламі ў Чарнігаве ў радзільным доме нарадзіліся двое трайнят».
«Пакуль на Украіне на свет з'яўляюцца такія анёлкі — мы непераможныя», — падкрэсліла Дзянісава.
***
Больш за 835 тысяч чалавек пакінулі Украіну за 6 дзён з пачатку вайны.Пра гэта паведамляе прэс-сакратар Высокага камісара ААН па справах уцекачоў Шабія Манту.
***
Узброеныя Сілы Украіны ў сустрэчных баях у Харкаве разграмілі адну з элітных брыгад Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі.
Пра гэта пазаштатны дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовічраспавёў падчас брыфінгу.
«Мы знішчаем праціўніка. Дагэтуль працуе наша авіяцыя і артылерыя, прычым працуе вельмі спрытна. Учора быў дзень паветраных удараў і пад Кіевам, і пад Мікалаевам, і ў іншых гарадах. Нашы падраздзяленні ў Харкаве нават схадзілі ў контратаку і ў сустрэчных баях разграмілі двухсотую брыгаду праціўніка. Адно з лепшых, элітных падраздзяленняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Нашы ваяры перамагаюць. Вораг будзе разбіты, перамога будзе за намі», — адзначыў ён.
У той жа час, паводле слоў Арастовіча, вораг практычна не выкарыстоўвае ракеты тыпу «Калібр», таму што іх застаўся невялікі рэзерв. Затое для нанясення удараў выкарыстоўваюцца ракетныя комплексы тыпу «Іскандэр».
Пазаштатны дарадца кіраўніка АПУ паведаміў, што «Іскандэрамі» былі нанесеныя ўдары па Кіеве, Жытоміры і Харкаве. Ён дадаў, што наступствы гэтых удараў зараз высвятляюцца.
***
Дзяржаўная служба Украіны па пытаннях надзвычайных сітуацый паведаміла, што з 24 лютага ў выніку абстрэлаў украінскіх гарадоў расійскімі войскамі загінулі больш як дзве тысячы мірных грамадзян.
«Цягам сямі дзён вайны Расія знішчыла сотні аб’ектаў транспартнай інфраструктуры, жылых дамоў, бальніц і дзіцячых садкоў. За гэты час ужо загінулі больш як 2 тысячы ўкраінцаў, без уліку абаронцаў», — паведамілі ў Дзяржаўнай службе.
***
Расійскія захопнікі абстралялі будынка паліцыі і бальніцы ў Чарнігаве. Пра гэта ў Тэлеграме паведамляе «Суспільне».
«Абстрэл у раёне Чарнігаўскага палітэха. Райаддзел паліцыі: сарвала дах, павыляталі вокны. У памяшканні былі людзі, але папярэдне без загінуўшых. Райбальніца: снарад трапіў у адмінбудаванне. У карпусах павыляталі вокны», — гаворыцца ў паведамленні.
***
І яшчэ некалькі фотасведчанняў з разбомбленага Харкава.
***
Снарад трапіў у школу ў Харкаве
Фота: Суспільне Харків
***
УНІАН: У Севераданецку акупанты абстралялі дзіцячы садок
У падвальным памяшканні знаходзіцца каля 10 чалавек (8 дзяцей). Прымаюцца меры па іх эвакуацыі.
Фота: Суспільне Харків
***
Абстрэл у раёне Чарнігаўскага палітэхнікума:
- райаддзел паліцыі: знесены дах, паляцелі вокны. У памяшканні былі людзі, але папярэдне — без ахвяр;
- раённая бальніца: снарад трапіў у адміністрацыйны будынак. У карпусах ляцелі вокны.
Фота: Суспільне
***
Арастовіч: Пакуль афіцыйных даных, што беларускае войска ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, няма
Дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч распавёў пра сітуацыю ў рэгіёнах Украіны.
«На паўночным захадзе Кіева вораг працягвае засяроджваць свае сілы для таго, каб развіваць наступленне на Кіеў, але артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары Узброеных Сіл збілі тэмпы расійскай аперацыі.
Чарнігаўскі і Сумскі кірунак прасоўвання ворагаў спынены — іх дабіваюць нашыя партызаны і вайскоўцы.
У Харкаве супернік працуе па горадзе цяжкімі сістэмамі залпавага агню, авіяцыяй, каб псіхалагічна зламаць горад. Харкаў сёння — гэта Сталінград 21 стагоддзя. Па некаторых даных, над горадам збітыя некалькі самалётаў суперніка. Даныя ўдакладняюцца. Таксама ў Харкаве разграмілі 200-ю брыгаду суперніка. Гэта адно з найлепшых падраздзяленняў УС РФ. Нашы воіны перамагаюць і ў прамых сутыкненнях.
У зоне ААС большая частка нашых падраздзяленняў утрымлівае свае пазіцыі — адна з нашых брыгад нават прасунулася на ўскраіны Горлаўкі. Упершыню за сёмы дзень вайны нашы падраздзяленні перайшлі ў наступленне на асобным напрамку.
У Марыупалі становішча спакойнае, але магчымыя спробы суперніка атакаваць прыгарад. Нашы вайскоўцы кантралююць сітуацыю.
У Херсоне працягваюцца вулічныя баі, нягледзячы на шматлікія спробы інфармацыйнай вайны з боку суперніка. Херсон — украінскі. Праціўнік учора распачаў спробу вылучыцца ў бок Мікалаева, у раёне Баштанаўкі вораг пацярпеў скрышальны паветраны ўдар. Паводле інфармацыі Мікалаеўскай АДА, у горадзе падарваны паветраны дэсант — яго зараз знішчаюць.
Велізарная калона суперніка знішчана каля Крывога Рога. Адносна Энергадара — Запарожская АЭС. Супернік спынены на ўваходзе ў горад.
Наступіў пераломны момант на полі бою — супернік масава кідае сваю зброю і тэхніку, здаецца ў палон або рухаецца ў бок рускай ці беларускай мяжы. Па афіцыйных паведамленнях, расійцы кідаюць у бой нават курсантаў ваенных вучэльняў, якіх не чапаюць да апошняга моманту. Гэта значыць, што «магутнае» расійскае войска ўжо не можа справіцца з Украінай, украінскім народам.
Пакуль афіцыйных даных аб тым, што беларускае войска ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, няма. Ёсць сігналы, якіх недастаткова, каб казаць, што беларусы ўжо ўдзельнічаюць у вайне.
Мы знішчаем суперніка. Авіяцыя ўмела працуе. Расіяне пачалі наносіць удары ракетнымі комплексамі тыпу "Іскандэр". Гэтыя комплексы маюць больш недахопаў, чым пераваг. Яны валодаюць дастаткова вялікай верагоднасцю адхілення ад мэты. Паветраныя ўдары ўначы комплексамі "Іскандэр" былі нанесеныя па Кіеве, Жытоміры, Харкаве.
***
Толькі што ў Харкаве адбылося прамое трапленне крылатай ракеты ў будынак гарсавета — намеснік старшыні аблдзяржадміністрацыі Раман Семянуха.
Фота: Раман Семянуха, Фэйсбук
***
Перамовы з Расіяй адбудуцца ўвечары 2 сакавіка — Арастовіч
Другі раўнд перамоваў з Расіяй запланаваны на вечар 2 сакавіка. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
"Сёння ўвечары пройдуць перамовы. Гэта будзе другі раўнд. Я думаю, што ўсё будзе па-старому. Нічога не зменіцца. Будзем стаяць", — сказаў Арастовіч.
***
Наступствы ранішняга ўдару па горадзе Ірпень (Кіеўская вобласць)
Мужчына на відэа распавядае, што бомбы па жылых дамах скідвалі з двух штурмавікоў Су-25. Асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.
***
Расійскія акупанты абстралялі Чарнігаўскі раённы шпіталь, піша Суспільне. Крылатая ракета трапіла ў будынак бальніцы. Інфармацыя аб загінулых і пацярпелых будзе пададзена пазней.
***
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што цяпер невядома, калі адбудуцца новыя перамовы з РФ.
Украіна гатовая да перамоваў, але ні ў якім разе не гатовая да любых расійскіх ультыматумаў. Патрабаванні расійскага боку застаюцца нязменнымі. Гэта тыя ж патрабаванні, якія агучыў Пуцін у сваім звароте перад пачаткам вайны.
У той жа час расійская дэлегацыя пзбіраецца прыбыць на месца новага раунда перамоваў бліжэй да вечара 2 сакавіка і будзе гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі Украіны. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова паведаміла ТАСС. Раней некаторыя расійскія СМІ са спасылкай на ананімныя крыніцы пісалі, што перамовы могуць адбыцца бліжэй да канца тыдня.
***
***
Мэр Львова Андрэй Садавой аб'явіў, што ўсе мужчыны ад 18 да 60 гадоў, якія эвакуяваліся ў горад, павінны на працягу 24 гадзін пасля прыбыцця з'явіцца ў ваенкаматы і стаць на ўлік.
***
76% украінцаў падтрымліваюць уступленне краіны ў НАТА, 86% — у Еўразвяз
Гэта самыя вялікія паказчыкі за ўсю гісторыю апытанняў, піша "Рэйтынг".
88% апытаных вераць у тое, што Украіна зможа адбіць напад Расіі. Практычна кожны дзень гэты паказчык расце. Толькі 10 працэнтаў сёння не маюць такой упэўненасці. Вера ў перамогу фіксуецца ва ўсіх рэгіёнах краіны.
98% падтрымліваюць дзейнасць Узброеных Сіл Украіны, 93% падтрымліваюць дзейнасць прэзідэнта Зяленскага, 84% падтрымліваюць дзеянні мясцовых кіраўнікоў.
80% апытаных адзначылі, што гатовы абараняць цэльнасць Украіны са зброяй у руках.
***
Пасля начной атакі на Жытомір загінула тры чалавекі
Паводле МНС Жытомірскай вобласці, пасля нападу на Жытомір ёсць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва: у выніку выбухаў 3 чалавекі загінулі і 16 чалавек, сярод якіх 7 дзяцей, атрымалі траўмы і шпіталізаваны ў бальніцы.
Выратаваны 12 чалавек, з іх 6 дзяцей, якія пры выбуху ўкрываліся ў падвальным памяшканні і былі заблакіраваны.
У выніку выбуху разбураны і пашкоджаны 10 прыватных жылых дамоў (у 3-х узніклі пажары). Поўнасцю разбураны 3 аднапавярховыя магазіны, 1 пашкоджаны.
Выбухной хваляй знішчана шкло і вокны ў розных карпусах другой гарадской бальніцы.
Узгаранне ў прыватных дамах ліквідавана. Аварыйна-выратавальныя работы працягваюцца.
Цяпер на месцы здарэння працуюць 3 адзінкі тэхнікі ДСНС і 20 ратавальнікаў.
***
"Укрзалізніца" звярнулася ў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МККК) з просьбай забяспечыць "зялёны калідор" для эвакуацыі мірнага насельніцтва горада Валнаваха (Данецкая вобласць).
***
Мэр Херсона просіць дапамагчы стварыць «зялёны калідор» для вывазу параненых і забітых
Мэр Херсона Ігар Калыхаеўзвярнуўся да сусветных СМІ: «Прашу скарыстацца сілай сваёй чацвёртай улады і дапамагчы нам атрымаць "зялёны калідор" для вывазу параненых і забітых, правозу ў горад медыкаментаў і прадуктаў харчавання. Без усяго гэтага горад загіне!
Я разлічваю на сяброўскі ўдзел журналістаў і іх сувязі не толькі з украінскімі, але і з сусветнымі палітыкамі. Дапамажыце Херсону атрымаць магчымасць выратаваць сваіх жыхароў ад гуманітарнай катастрофы!»
***
Экс-прэзідэнт-уцякач Януковіч у Мінску — крыніцы
Выданне «Украінская праўда» са спасылкай на даныя ўкраінскай разведкі піша, што ў Мінску зараз знаходзіцца экс-прэзідэнт-уцякач Віктар Януковіч. Нібыта па адным са сцэнарыяў Расія можа паспрабаваць аб'явіць яго «прэзідэнтам Украіны».
***
***
Жыхары Энергадара не пусцілі расійскіх вайскоўцаў у горад.
Пра гэта паведамляе мэр горада Дзмітрый Арлоў. Яны [ваенныя] правялі перамовы з мэрам і мясцовымі жыхарамі, наступная сустрэча пройдзе ў 15.00.
У Энергадары знаходзіцца Запарожская АЭС — самая буйная электрастанцыя ў Еўропе. Яе супрацоўнікі выйшлі на дарогу, каб не прапусціць войска РФ у горад.
"Мы давялі да іх [расійскіх вайскоўцаў] пазіцыю, што ЗАЭС і горад пад надзейнай аховай. Жыхары іх не ўпусцяць у горад ні на крок. Яны пачулі і пайшлі дакладваць свайму кіраўніцтву", — распавёў Дзмітрый Арлоў.
Вось так людзі рыхтуюцца сустрэць акупацыйныя войскі ў Энергадары ў 15.00.
***
Людзі ў Старабельску (Луганская вобласць) не даюць праехаць калоне расійскай тэхнікі.
***
Наступствы начных удараў па горадзе Белая Царква (Кіеўская вобласць).
***
Генштаб УСУ паведамляе, што ў мэтах бяспекі грамадзянскага суднаходства было закрыта суднаходства ў паўночна-заходнім раёне Чорнага мора. У той жа час расійскі чарнаморскі флот працягвае тактыку сухапутных падраздзяленняў РФ, спрабуючы прыкрывацца жыццямі грамадзянскіх.
Так, па стане на 2 сакавіка караблі РФ патрабуюць ад грамадзянскага судна «HELT» зайсці ў небяспечную зону Чорнага мора, каб акупанты маглі прыкрывацца грамадзянскім суднам як жывым шчытом, у адваротным выпадку караблі РФ адкрыюць па судне «HELT» агонь. «Гэта не што іншае, як пірацтва 21 стагоддзі», — падкрэсліваюць у Генштабе.
За час поўнамаштабнага ўварвання, з 24 лютага, флот РФ ужо абстраляў 2 грамадзянскія судны і 2 судны расійскія акупанты захапілі ў палон (у тым ліку пошукава-выратавальнае судна «Сапфір», якое выконвала гуманітарную місію).
***
Яшчэ адна АЭС — Паўднёва-Украінская — пад ударам.
Пра гэта са спасылкай на сузаснавальніка Украінскага ўніверсітэта будучыні Антона Герашчанку паведамляе журналіст Андрэй Цапліенка.
***
Паведамляецца, што акупацыйныя войскі пад'ехалі да Энергадара і рухаюцца да блокпоста горада.
Супрацоўнікі атамнай электрастанцыі выйшлі на дарогу, каб не прапусціць войска РФ, паведаміў прадстаўнік прэс-службы Запарожскай АЭС Андрэй Туз.
***
Наступствы авіяўдару ў Жытоміры. Пацярпеў будынак абласнога перынатальнага цэнтру.
***
У Генштабе УСУ падлічылі страты расійскіх войскаў з пачатку вайны:
асабовага складу — 5840 чалавек;
самалётаў — 30;
верталётаў — 31;
танкаў — да 211;
баявых браніраваных машын — 862;
артылерыйскіх сістэм — 85;
сродкі СПА — 9;
РСЗА — 40;
цыстэрнаў з ГЗМ — 60;
БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 3;
лёгкія хуткасныя катэры — 2 адзінкі;
аўтамабільнай тэхнікі — 355.
Даныя ўдакладняюцца, бо падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў, падкрэсліваюць у Генштабе.
***
Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў.
«Пачаўся сёмы дзень страшнай вайны. За гэты час у нас адзінства больш, чым за трыццаць год. Спачатку нам было ўсё роўна страшна, потым усё роўна балюча. А зараз усё роўна. Акрамя перамогі. Акрамя Украіны. За гэты час мы па-сапраўднаму сталі адзіным цэлым
Для любога нармальнага чалавека, які ведае гісторыю, Бабін Яр — гэта асаблівая частка Кіева. Асаблівая частка Еўропы. Месца малітвы. Месца памяці аб ста тысячах людзей, якіх забілі нацысты. Месца старых кіеўскіх могілак. Кім трэба быць, каб зрабіць такое месца — мішэнню для ракет? Вы забіваеце другі раз ахвяраў Халакосту. Гэта ўжо за мяжой чалавечнасці
Такі ракетны ўдар сведчыць аб тым, што для многіх людзей у Расіі наш Кіеў зусім чужы. Яны нічога не ведаюць аб нашай сталіцы. Аб нашай гісторыі. Але ў іх ёсць загад — сцерці нашу гісторыю. Сцерці нашу краіну. Сцерці нас усіх
У першы дзень вайны жорстка бамбілі Умань, куды кожны год прыязджаюць сотні тысяч габрэяў. Памаліцца. Затым Бабін Яр, дзе былі расстраляныя сто тысяч габрэяў. Звяртаюся зараз да ўсіх габрэяў свету — хіба вы не бачыце, што адбываецца? Таму вельмі важна, каб зараз мільёны габрэяў па ўсім свеце не маўчалі. У маўчанні нараджаецца нацызм. Таму крычыць аб забойствах мірных людзей
За гэты час мы аб'ядналі Еўразвяз на новым узроўні. Вышэй, чым фармальны. Вышэй, чым міждзяржаўны. На ўзроўні простых людзей. Мільёнаў і мільёнаў еўрапейцаў. Ад Атлантыкі да прыгарада Харкава, дзе працягваюцца разлютаваныя баі. Калі Еўрапарламент стоячы апладзіраваў нам, нашай барацьбе, гэта было ацэнкай нашых намаганняў.
Нашыя дыпламаты і нашыя сябры аб'ядноўваюць свет дзеля Украіны і свету яшчэ больш. Нейтральная Швейцарыя падтрымала санкцыі Еўразвяза супраць расійскіх алігархаў, службовых асоб, супраць самой дзяржавы і кампаній. Што тады чакаюць некаторыя іншыя краіны?
Сцяг Расіі больш не ўбачаць на спартыўных турнірах. Сучасная сусветная культура будзе цяпер закрытай. Расійскія тавары прыбіраюць з паліц крам па ўсім свеце. Расійскія банкі адключаюцца ад глабальнай сістэмы. Расійскія грамадзяне губляюць зберажэнні, губляюць усякія далягляды. Расійскія маці губляюць дзяцей у зусім чужой для іх краіне. Каб атрымаць што-небудзь? Атрымаць Украіну? Гэта немагчыма
Родныя мае, прыйдзе час, калі мы зможам выспацца. Але гэта пасля вайны. Пасля перамогі. У міры, які нам патрэбен. Які мы заўсёды шанавалі. І які мы ніколі не разбуралі. Я прашу ўсіх вас берагчы сваіх блізкіх. Я захапляюся вамі! Увесь свет захапляецца вамі. Сёння вы, украінцы, сімвал нязломнасці».
***
Газеты адразу некалькіх малых гарадоў на Паўночным Урале сёння выйшлі з вокладкамі супраць вайны ва Украіне. На першых палосах "Вечернего Краснотурьинска", "Вечернего Карпинска", а таксама газет «Про Североуральск» і «Глобус» (Сяроў) размясцілі фразу «Гэтае вар'яцтва павінна быць спынена», паведамляе itsmycity.ru/.
Пад ёй можна знайсці QR-код, які вядзе на петыцыю «спыніць вайну з Украінай!"на сайце change.org.
***У выніку абстрэлу Харкава загінуў 21 чалавек, яшчэ 112 параненыя. Пра гэта паведамляе Reuters.
Украінскія медыя апублікавалі новыя фота і відэа абстрэлу.
Фота УНІАН
***
Брытанскае выданне The Times стварыла шарж пра вайну Расіі супраць Украіны.
Маленькі Пуцін трымае ў руках паперку з надпісам "Мае патрабаванні".
***
Магутны выбух у Сумах. Паводле вайскоўцаў, магчыма, прыляцеў снарад САУ-150. У горадзе ідуць вулічныя баі.
***
Новыя выбухі ў цэнтры Харкава. Ідзе эвакуацыя замежных студэнтаў.
***
Што адбылося ноччу
Раніцай расійскі парашутны дэсант высадзіўся ў Харкаве. Усю ноч у горадзе ішлі баі. Паведамляюць аб пажары на танкавым заводзе і разбурэнні ў горадзе.
Украінскія ўлады пацвердзілі, што расійскае войска ўвайшло ў Херсон. На гэты момант украінскія вайскоўцы ўтрымліваюць будынак гарадской адміністрацыі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў у Кангрэсе са зваротам да нацыі, прысвечаным, у тым ліку, сітуацыі ва Украіне. Ён папярэдзіў, што Захад працягне рабіць захады па стрымліванні Пуціна, якога чакаюць вельмі балючыя наступствы.
Авіяканцэрн Boeing і нафтавая кампанія ExxonMobil заявілі аб завяршэнні працы ў Расіі. Самалёты Boeing эксплуатуюцца галоўным расійскім перавозчыкам "Аэрафлотам", а ў ExxonMobil долі ў некалькіх расійскіх прадпрыемствах, у прыватнасці, 30% у праекце"Сахалін-1".
Wizz Air прадаставіць бясплатна каля 100 тысяч білетаў для ўкраінцаў.
Беларусь падвоіла колькасць свайго кантынгенту на мяжы з Украінай.
Паводле апошніх ацэнак ААН, больш за 600 тысяч жыхароў Украіны пакінулі краіну.