Расія напала на Украіну. Шосты дзень вайны

У аўторак, 1 сакавіка, на тэрыторыі Украіны працягваюцца баявыя дзеянні. Сачыце за галоўнымі падзеямі ў нашым анлайне.

karas_ukrainoje_1_89572399.jpg

Галоўныя падзеі 28 лютага глядзіце  тут.
Аператыўна інфармацыя абнаўляецца таксама ў
нашым тэлеграм-канале (не прызнаны «экстрэмісцкім»). Падпісвайцеся і сачыце за падзеямі!

***
Міжнародны суд ААН на наступным тыдні правядзе слуханні па справе «Украіна супраць Расіі» па генацыдзе.
Судовыя пасяджэнні прызначаныя на 7 і 8 сакавіка.
«Міжнародны суд, галоўны судовы орган ААН, правядзе публічныя слуханні па справе адносна абвінавачанняў у генацыдзе ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб прадухіленні злачынства генацыду і пакарання за яго па справе "Украіна супраць Расіі" ў панядзелак, 7-га, і ў аўторак, 8 сакавіка 2022 года, у Палацы міру ў Гаазе», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што слуханні будуць прысвечаныя пададзенаму Украінай запыту аб увядзенні часовых мер.
***
Войскі РФ ударылі крылатай ракетай па Чугуеўскім аэрадроме.
Захопнікі РФ нанеслі ўдар крылатай ракетай «Калібр» па Чугуеўскім аэрадроме.Пра гэта ў Тэлеграме паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
«Чарговы ўдар крылатай ракетай "Калібр" па Чугуеўскім аэрадроме. Баявая частка вагой 500 кілаграмаў. Бедныя, бедныя людзі», — напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны.
***
Лукашэнка заявіў, што ўкраінскія ракеты маглі паляцець «у Гомель і Мазыр».

Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА падрабязна пераказала асноўныя моманты прамовы Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе з чальцамі Савета бяспекі, у якой ён спрабаваў патлумачыць сваю падтрымку нападу Расіі на Украіну.
Лукашэнка імкнуўся акцэнтаваць увагу на пагрозах для Беларусі, якія, на яго думку, ішлі з тэрыторыі Украіны. Сярод іншага, ён заявіў, што Расія нанесла «апераджальны ўдар» і што «калі б гэтага не зрабілі, гэтыя ракеты прыляцелі б у Гомель і Мазыр».
***
У Херсоне гуманітарная катастрофа, піша дэпутат гарсавета Юрый Стэльмашэнка.
«Па стане на зараз. У нас рэальная гуманітарная катастрофа: у горадзе некалькі пажараў, на якія МНС не мае магчымасці выехаць з-за пастаянных абстрэлаў. Людзі сядзяць без святла, "Аблэнерга" таксама не выпускае аварыйныя брыгады. Ёсць выпадкі марадзёрства. Але самае дзіўнае, што ў нас нават няма магчымасці сабраць трупы. Я нават не магу знайсці слоў, каб апісаць рэальнае становішча спраў у Херсонскай АТГ», — напісаў дэпутат.
Ён адзначыў, што гэта «катастрофа, ад якой мы будзем вельмі доўга прыходзіць у сябе».
Паводле яго слоў, патрэбны «зялёны калідор» і магчымасць арганізаваць першачарговыя мерапрыемствы.
***
Расія рыхтуе свядомую правакацыю для апраўдання ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
Паводле іх звестак, зараз паблізу ад беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзяцца каля 300 беларускіх танкаў.
***
Ракетны ўдар РФ па плошчы Свабоды ў Харкаве знішчыў консульства Славеніі. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ва Украіне Маці Маасікас у «Твітары».
«Славенскае консульства ў Харкаве таксама было знішчана як "пабочны дыпламатычны ўрон"», — заявіў ён.
Як паведамлялася, 1 сакавіка расійскія войскі нанеслі авіяўдар па цэнтральнай плошчы Харкава. У выніку абстрэлу загінулі 10 чалавек.
***
Дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага Аляксей Арэстовіч: самыя гарачыя кропкі цяпер — паўночна-заходнія ўскраіны Кіева, Харкаў і Херсон.
На паўночна-заходніх ўскраінах Кіева блакуюць праход варожай тэхнікі, у Харкаве — артабстрэл, у Херсоне — вулічныя баі.

«Найбольш гарачая кропка — паўночна-заходнія ўскраіны Кіева, там у раёне Макарава, па Жытомірскай трасе — навала праціўніка, па якім мы адпрацоўваем артылерыю. Другая гарачая кропка — гэта Харкаў, там ідуць зараз артылерыйскія баі, працуе авіяцыя праціўніка. Наша армія дае адпор. Не было гарачых паведамленняў з боку Марыупаля. Херсон — вулічныя баі. Гэта тры асноўныя пункты, на якіх цяпер сканцэнтраваны намаганні і нашы, і суперніка», — сказаў Арэстовіч.
У дачыненні да патэнцыйнай высадкі дэсанта ў раёне Адэсы Арэстовіч паведаміў, што шторм на Чорным моры абцяжарвае праціўніку правядзенне гэтай аперацыі.
У дачыненні да падраздзяленняў войска Беларусі, якія нібыта могуць перасячы мяжу з Украінай і ўступіць у вайну на баку Расіі, Арэстовіч адзначыў: «Пакуль што на афіцыйным узроўні мы бачым толькі падрыхтоўку, дакладных звестак, што яны перайшлі і бяруць удзел у баях супраць Украіны, пакуль няма. Ёсць асобныя паведамленні, якія патрабуюць праверкі. Правяраем».
***
ВСУ адбілі ў акупантаў магутную агнямётную сістэму «Солнцепёк».
Раней ТГС «Солнцепёк» заўважылі ў Запарожскай вобласці.






«Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што з сённяшняга дня ў іх ёсць трафейны "Буратино" / "Солнцепёк". Гэта цяжкая агнямётная сістэма залпавага агню», — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага ВСУ.
Паводле папярэдніх даных, фота зроблена ў палях Чарнігаўскай вобласці.
Раней паведамлялася, што расійскую тэрмабарычную пускавую ўстаноўку «вакуумных бомбаў» ТГС «Солнцепёк» заўважылі ў Токмаку Запарожскай вобласці.
Таксама, расійскія войскі ўжывалі «вакуумныя бомбы» ў Сумскай вобласці, абстрэльваючы Ахтырку, паведаміў мэр горада Павел Кузьменка.
***
Маскоўскую радыёстанцыю «Эхо Москвы» ўлады Расіі адключылі ад эфіру.Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар радыё Аляксей Венядзіктаў.​
Раней Генеральная пракуратура Расіі запатрабавала абмежаваць доступ да сайтаў «Эхо Москвы» і тэлеканала «Дождь».

***
Марыупаль абстраляны ракетай «Точка У» з касетнай баявой часткай, якая прызначана для знішчэння жывой сілы.

Як адзначаюць у Нацгвардыі Украіны, вораг мэтанакіравана б'е менавіта па мірных жыхарах і інфраструктуры.
«Сённяшні абстрэл быў ажыццёўлены ракетай "Точка У" з касетнай баявой часткай, якая прызначана для знішчэння жывой сілы. Таму ўжыванне гэтай ракеты ў жылым квартале, дзе няма вайскоўцаў, было накіравана менавіта на тое, каб было як мага больш ахвяр. 1 грамадзянскі загінуў, ёсць параненыя», — заявілі ў Нацгвардыі Украіны.

toczka_u.jpg


Паводле папярэдняй інфармацыі, вядома пра 21 параненага. Колькасць загінулых удакладняецца.
***
Еўрапарламент сваёй рэзалюцыяй падтрымаў наданне Украіне статуса кандыдата на ўступленне ў ЕС. 
***
Польская пракуратура распачала расследаванне па факце злачынства Расіі — «агрэсіўнай вайны» супраць Украіны. Загад на гэта выдаў 28 лютага міністр юстыцыі Польшчы Збігнеў Зёбра.

Сёння на прэс-канферэнцыі Зёбра паведаміў, што ў нядзелю размаўляў з генеральным пракурорам Украіны Ірынай Венядзіктавай. Паводле яго, Венядзіктава папрасіла польскую пракуратуру ўдзельнічаць у працэсе дакументавання «злачынных дзеянняў», якія адбываюцца ва Украіне.
«У рамках расследавання мы задакументуем усе падзеі, якія надалей стануць падставай для прыцягнення вінаватых у гэтых злачынствах да міжнароднай крымінальнай адказнасці», — перадае словы кіраўніка польскага Міністэрства юстыцыі PAP.
***
Сакратар РНБА: Украіна мае магчымасць нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі, калі будзе загад Зяленскага.

«Нашы войскі сёння займаюцца знішчэннем расійскай вайсковай тэхнікі і рэсурсаў, якія ёсць на сённяшні дзень на тэрыторыі нашай краіны. Пры неабходнасці, калі будзе прынята рашэнне вярхоўным галоўнакамандуючым зрабіць гэта, яно будзе прынята», — заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у эфіры тэлеканала «Украіна 24».
На пытанне, ці зможа нанесці Украіна ўдар па тэрыторыі Беларусі ў выпадку прыняцця прэзідэнтам Украіны, вярхоўным галоўнакамандуючым Уладзімірам Зяленскім рашэння, Данілаў адказаў: «Вядома ж».
***
Падчас абстрэлу расійскімі войскамі харкаўскай адміністрацыі загінулі сем чалавек.
Пра гэта ў Тэлеграме паведаміў старшыня аблдзяржадміністрацыі Алег Сінягубаў.
«Рускі вораг бязлітасна знішчае мірнае насельніцтва Харкаўшчыны! Сёння снарады траплялі на жылыя масівы, у цэнтр горада, у бальніцу, ва ўніверсітэт. Мірныя людзі ішлі ў аптэкі і прадуктовыя крамы. Абстрэл ракетамі і залпавым агнём — гэта ваеннае злачынства. Пацярпелі Паўночная Салтоўка, Новая Баварыя, цэнтр горада...» — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле слоў Сінягубава, праз абстрэл будынка харкаўскай адміністрацыі загінулі сем чалавек, пацярпелі — 24, сярод якіх ёсць дзіця. Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што гэта толькі папярэднія звесткі.
Акрамя таго, у выніку авіяўдару па праспекце Навабаварскім цалкам знішчаная шматпавярхоўка. Многія людзі да гэтага часу пад заваламі. Колькасць ахвяр высвятляецца.
«Такія дзеянні агрэсара — ваеннае злачынства супраць нацыі, якое павінна быць пакаранае самымі высокімі мерамі. Чалавечае жыццё — самая вялікая каштоўнасць. Прыношу спачуванні ўсім пацярпелым, родным загінуўшых. Мы вернем мір», — дадаў кіраўнік вобласці.
***
Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў рэкамендаваў хутчэй прадаставіць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.

***

Украінская разведка: каля мяжы стаяць 300 беларускіх танкаў і плануюць правакацыю

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што недалёка ад мяжы з Украінай стаяць 300 беларускіх танкаў. Плануецца правакацыя, каб "апраўдаць" іх уварванне ва Украіну.



***
Так выглядае цэнтр Харкава пасля расійскіх абстрэлаў.


_centr_1.jpg




У Кіеве асцерагаюцца за Сафійскі сабор

Украінская грэка-каталіцкая царква баіцца за захаванасць Сафійскага сабора ў Кіеве.

"Паступіла інфармацыя, што расійскія войскі рыхтуюць авіяўдар па найгалоўнейшай святыні ўкраінскага народа з часоў Кіеўскай Русі — сабору Святой Сафіі", — гаворыцца ў звароце.
***
 Акупацыйныя войскі ўдарылі па Кіеўскай тэлевышцы на Дарагожычах.


photo_2022_03_01_18_18_04.jpg



photo_2022_03_01_18_45_50.jpg


З гэтага ракурсу відаць, што ўдар быў нанесены па будынку апаратнай каля тэлевышкі. Будынку, у якім працавалі людзі

***

Расійскія войскі выкарыстоўваюць супраць насельніцтва забароненыя касетныя боепрыпасы

Снарад, які ўпаў у Харкаве (Антон Герашчанка)

Снарад, які ўпаў у Харкаве (Антон Герашчанка)

Расійскія войскі з першых дзён уварвання выкарыстоўваюць ва Украіне забароненую "Канвенцыяй аб касетных боепрыпасах" зброю. Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на Bellingcat.

Касетныя боепрыпасы — гэта від зброі, які раскідвае невялікія разрыўныя суббоепрыпасы. Гэтыя суббоепрыпасы рассейваюцца і выбухаюць на вялікай плошчы, што павялічвае і шкоду, і страты.

Узброеныя Сілы РФ выкарыстоўваюць рэактыўныя снарады з касетнымі боепрыпасамі для рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) БМ-27 "Ураган" і БМ-30 "Смерч". Яны маюць касетную баявую частку, у якой знаходзяцца суббоепрыпасы і якая ў канцы палёту аддзяляецца ад хваставой часткі з рухавіком. Пасля рассейвання боепрыпасаў ракетны рухавік і рэшткі боегалоўкі працягваюць ляцець далей па траекторыі і часцяком утыкаюцца ў зямлю.

Гэтыя рэшткі ракетных рухавікоў рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-30 былі, сярод іншага, задакументаваныя ў розных раёнах Харкава.

picture3_1536x844.png

Дзіцячы сад у Ахтырцы Сумскай вобласці 25 лютага таксама быў абстраляны такім выглядам зброі. Гэта даказваюць характэрныя чорныя кляксы на даху.


Дыпламаты пакінулі залу Рады ААН па правах чалавека перад выступам Сяргея Лаўрова
Чальцы Рады ААН па правах чалавека сышлі, як толькі на пасяджэнні пачалося відэа з выступам кіраўніка МЗС РФ Лаўрова — такім чынам яны байкатавалі Расію. З залы выйшлі 140 дыпламатаў!Гэтым дыпламаты выказалі гэтым жэстам падтрымку Украіне.Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца ў Twitter."Чальцы Савета ААН па правах чалавека сышлі, як толькі на пасяджэнні Савета пачалося відэа з выступам Лаўрова. Хопіць заахвочваць вар'яцтва ваенных злачынцаў. Мы будзем слухаць Расію ў Міжнародным трыбунале па ваенных злачынствах пуцінскага рэжыму", — напісаў Кісліца. 
***

У Харкаве расійскія войскі абстралялі гарадскую бальніцу, колькасць ахвяр ўстанаўліваецца, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч. Усяго за няпоўныя шэсць дзён вайны расійскія салдаты пашкодзілі ва Украіне больш за 80 навучальных устаноў і бальніц.

***

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба папрасіў Кітай выкарыстоўваць узровень стасункаў паміж Пекінам і Масквой для спынення агрэсіі РФ супраць Украіны, паведамляе korrespondent.net.. МЗС Украіны сцвярджае, што кітайскі кіраўнік МЗС заявіў аб гатоўнасці дыпламатычна спрыяць іх краіне.

***


У СБУ папярэджваюць пра магчымы распаўсюд фэйку, нібыта ўкраінскае кіраўніцтва здало краіну

У Службе адзначаюць, што ўсе органы ўлады, войскі, сілавыя і праваахоўныя органы будуць стаяць да перамогі, піша www.unian.net.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале СБУ.

"Будзьце гатовымі да чарговага фэйку, да якога паспрабуюць звярнуцца расійскія акупанты. А менавіта: што нібыта ўкраінскае кіраўніцтва і ўрад здалі краіну. Гэтую дэзінфармацыю могуць тыражаваць праз усе магчымыя каналы. Але ведайце — гэта фэйк! Яго мэта —дэзарыентаваць, пасеяць паніку, зламаць грамадзян і схіліць нашы войскі да здачы!" — адзначылі ў СБУ.

У Службе падкрэслілі, што нават у выпадку знікнення сувязі і магчымасці праверыць, ці дакладныя гэтыя дадзеныя, будзьце ўпэўненыя: "Капітуляцыя і здача інтарэсаў Украіны — немагчымыя!".

"Кіраўніцтва дзяржавы разам з народам процідзейнічае расійскім войскам і робіць усё магчымае для вызвалення ўкраінскіх тэрыторый ад акупантаў. Усе органы ўлады, войскі, сілавыя і праваахоўныя органы будуць стаяць да перамогі!" — падкрэслілі ў СБУ.

У той жа час журналіст Андрэй Цапліенка паведаміў, ужо цяпер у Херсоне круцяць фэйкавае пераагучанае відэа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, нібыта ў Кіеве падпісаная капітуляцыя.

"Ясна, што людзі, якія дасведчаныя ў інфармацыйнай вайне, у гэта не павераць. Але не ўсе маюць імунітэт да прапаганды", — дадаў ён.

***

Расія прыгразіла ўдарам па аб'ектах СБУ і рэтрансляцыйных вузлах Кіева

Расійскія захопнікі хочуць адкрыць агонь па рэтрансляцыйных вузлах і аб'ектах СБУ ў Кіеве. Нібыта для прадухілення інфармацыйных атак.

Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на расійскае выданне "РІА.Новости".

"Для спынення інфарматакі супраць Расіі будуць нанесеныя ўдары высокадакладнай зброяй па тэхналагічных аб'ектах СБУ і 72-га галоўнага цэнтра ПСА ў Кіеве", — заявілі ў Мінабароны РФ.    
***
Вось як выглядаюць папярэджанні аб паветраных атаках, якія зараз атрымліваюць жыхары Кіева шмат разоў на дзень.


a425fe4351934bc59957daaf9be4d0b2.webp

Крыніца «Новая Газета»
***
Мэр Херсона: Горад пад абстрэлам


274490546_4996006643826063_7039017357496114277_n.jpg


Ігар Калыхаеў, мэр Херсона, распавёў у фэйсбуку:

«Гараць жылыя дамы і гарадскія аб'екты. Мы стараемся каардынаваць працу гарадскіх службаў, але, прызнаюся, гэта цяпер вельмі складана!Мы з вамі — не салдаты, мы — мірнае насельніцтва. Я на сваім працоўным месцы і мая задача цяпер гасіць пажары, ахоўваць украінскі сцяг над горадам, захаваць вашы жыцці і максімальна хутка ліквідаваць наступствы абстрэлаў горада. Горад павінен жыць нягледзячы ні на што!

Дапамажыце мне! Не хадзіце па вуліцах, паберажыце сябе – гэта ўсё, аб чым я прашу!

Мы не вайскоўцы! Але я буду ўтрымліваць горад і яго жыццядзейнасць столькі, колькі змагу.

Калі мяне пачуюць салдаты РФ і іх кіраўніцтва. Я прашу: сыдзіце з нашага горада, спыніце абстрэл мірнага насельніцтва. Вы ўзялі ўжо ўсё, што хацелі. У тым ліку і чалавечыя жыцці. Бог вам суддзя і ідзіце ў бок расійскага карабля…

Херсон быў і застанецца украінскім горадам!»
***
Украінцы ў Адэсе ўмацоўваюць берагавую лінію


https://t.me/WorldConflict/17432#:~:text=%3Cscript%20async%20src%3D%22https%3A//telegram.org/js/telegram%2Dwidget.js%3F15%22%20data%2Dtelegram%2Dpost%3D%22WorldConflict/17432%22%20data%2Dwidth%3D%22100%25%22%3E%3C/script%3E

***

ЮНІСЕФ: Сітуацыя вакол дзяцей, якія аказаліся ў зоне канфлікту ва Украіне, пагаршаецца з кожнай хвілінай
Кэтрын Расэл, выканаўчы дырэктар ЮНІСЕФ, распавяла: "Мы атрымліваем паведамленні аб абстрэлах бальніц, школ, аб'ектаў водазабеспячэння і каналізацыі, а таксама дзіцячых дамоў. Выбухованебяспечныя прадметы ў населеных пунктах ўяўляюць сабой рэальную і сур'ёзную небяспеку для дзяцей.
Дзеці забітыя. Дзеці параненыя. Дзеці атрымліваюць глыбокую траўму ад таго гвалту, што адбываецца вакол іх.
Мы заклікаем спыніць працягваюцца баявыя дзеянні ў Украіне. Гэта таксама дазволіць сем'ям у найбольш пацярпелых раёнах выйсці за ежай і вадой, звярнуцца па медыцынскую дапамогу або з'ехаць у пошуках бяспекі.
Мы зноў звяртаемся да ўсіх бакоў з заклікам абараняць грамадзянскіх асоб і грамадзянскую інфраструктуру, а таксама выконваць усе юрыдычныя і маральныя абавязацельствы, каб не дапусціць дзяцей на лінію агню.
Мы павінны абараніць гэтых дзяцей. Зараз. Ім патрэбен мір".
***
Еўрапарламент прыняў заяўку Украіны на ўступленне ў Еўрасаюз. Пачатая адмысловая працэдура ўступлення

***
Валанцёр: "Па Валнавасе людзі бегаюць, пераступаючы праз трупы"
Паведамленне валанцёра пра тое, што ўдбываецца ў Валнавасе, цытуе УНІАН. Валнаваху і тысячы яе мірных жыхароў сціраюць з твару зямлі, эвакуацыя немагчыма з-за бязлітасных, бесперапынных абстрэлаў.
"У адным з падвалаў абрынулася пліта. Мужчыну перабіла ногі. Ён сыходзіць крывёй на вачах у жонкі і дзіцяці. Дапамогі чакаць няма адкуль. Абстрэлы днём і ноччу. Цэнтр разбураны цалкам. Электрычнасці няма, сувязі няма, водазабеспячэння няма. Дзеці з бацькамі ўжо некалькі дзён сядзяць у падвалах шматпавярховак, вада і ежа сканчаюцца, або скончыліся. Людзі выскокваюць адправіць смс, у пошуках вады перабягаюць з сховішча ў сховішча. Бягуць пераступаючы праз трупы. Людзі ідуць па 5 кіламетраў пешшу пад абстрэламі", — кажа кіраўнік офіса гуманітарнай місіі "Пролисок-Волноваха" Уладзімір Вядзенін.
Абмяркоўваецца "зялёны калідор", без яго масавая эвакуацыя немагчымая. Чыгунка разбурана. Трасы абстрэльваюцца. Горад сціраюць з твару зямлі разам з дзецьмі, старымі, хворымі.

***
У Харкаве знішчальнік скінуў бомбу на завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання. Відавочцы паведамляць пра ахвяры.






"Ніхто не зламае нас, мы ўкраінцы". Прамая трансляцыя!

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Еўрапарламента.
Асноўныя тэзісы яго прамовы:
Апошнія дні, я не ведаю як усіх вітаць. Я не магу казаць "добрай раніцы". Штодня гэты дзень дакладна нядобры, а вечар апошні. Я кажу зараз аб грамадзянах, якія абараняюць свабоду цаной свайго жыцця. Я радуюся настрою, які я тут пачуў. Я рады, што мы аб'ядналі ўсіх вас, але якой цаной. Гэта трагедыя, гэтая цана. Вельмі высокая, тысячы загінулых людзей
Паперкі ў жыцці маёй краіны скончыліся. Мы прызнаем сёння за каштоўнасці нашых лепшых людзей, самых моцных, надзвычайных. Мы часта любім гаварыць, што мы ўсіх пераможам. І я рады, што вы гэта бачыце. Ёсць такі выраз: "украінскі выбар Еўропы" — гэта тое,што мы выбралі. Зараз павінен быць выбар Еўропай ужо Украіны.
 Я магу гаварыць з вамі нядоўга. Гэта раніца была трагічнай. Дзве крылатыя ракеты па Харкаву. Там заўсёды было шмат рускіх. Там шмат ВНУ. Моладзь, яркая, разумная, якая збіралася на самай вялікай плошчы ў дзяржаве, Еўропе, плошча Свабоды. Дзве ракеты ў плошчу Свабоды. Дзясяткі ахвяраў — вось такая цана свабоды. Мы змагаемся за сваю зямлю і свабоду.
Ніхто ў нашу свабоду не зойдзе. Кожная плошча будзе плошчай Свабоды. Ніхто не зломіць нас. У нас ёсць жаданне, каб нашы дзеці жылі. Мне здаецца, што гэта шчыра, учора 16 дзяцей загінула. І Пуцін зноў скажа, што гэта якая-небудзь аперацыя. Дзе працуюць нашы дзеці, у якіх танках яны ездзяць?!
Паважаныя, у нас вельмі матываваны народ, мы змагаемся за нашы правы, свабоду, за жыццё, а цяпер за выжыванне. Мы змагаемся за тое, каб быць раўнапраўнымі членамі Еўропы. З намі ЕС будзе мацней, без вас Украіна будзе самотная. Мы дакажым сваю сілу. Дакажыце, што вы разам з намі, дакажыце, што вы еўрапейцы, жыццё пераможа смерць, а святло цемру. Слава Украіне.
Пасля прамовы дэпутаты апладавалі Зяленскаму стоячы.



***
Другі раўнд перамоваў Украіны і РФ можа адбыцца ўжо заўтра. Пра гэта паведамляюць украінскія медыя.

***
Вось так выглядае ўзарваны мост на рацэ Ірпень на подступах да Кіева.

photo_2022_03_01_14_20_41.jpg
photo_2022_03_01_14_20_43.jpg


***

Аператыўная зводка па стане на 12.00 (па ўкраінскім часе, 14:00 — па Мінску) ад Генштаба УСУ
Расейскі акупант знізіў тэмпы наступу, але ўсё яшчэ працягвае спробы развіць тэмп наступу на асобных кірунках у наступальнай аперацыі супраць Украіны.

Працягваюцца шостыя суткі расейскага ваеннага ўварвання супраць Украіны.
Калоны браняванай тэхнікі расейскіх агрэсараў замарудзілі тэмпы наступу і адчуваюць праблемы з забеспячэннем на тэрыторыі Украіны. Войскі праціўніка пазбаўленыя сістэмнага падвозу паліва і боепрыпасаў.
Не дабіўшыся поспеху ў захопе абласных цэнтраў Харкава і Чарнігава акупанты здзейснілі абстрэлы ракетамі жылых кварталаў названых гарадоў.
Акрамя таго, расейскія акупанты працягваюць утрымліваць у аблозе ўкраінскія гарады Сумы, Лебядзін і Ахтырка, праціўнік ажыццяўляе перагрупоўку з мэтай працягу наступу ў напрамку Кіева.
У Данецкай вобласці варожыя войскі пры артылерыйскай падтрымцы ВС РФ засяродзілі намаганні на захопе ўкраінскага горада Марыупаль, поспеху не маюць. Мэты выхаду на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей не дасягнулі.
На Таўрычаскім кірунку вораг наяўнымі сіламі выйшаў на мяжу ў раёнах населеных пунктаў Скадоўск, Голая Прыстань, Херсон, Новая Кахоўка. Пасля перагрупоўкі працягвае наступ у напрамку Мікалаева.
Адзначаны выпадкі рабаванняў і марадзёрства з боку акупантаў у раёнах населеных пунктаў Буча, Гастомель, Новы Басаноў.

Нягледзячы на тое, што Расійская Федэрацыя з'яўляецца дзяржавай-удзельнікам Жэнеўскіх канвенцый аб абароне ахвяр вайны, яе ўзброеныя сілы і тэрарыстычныя групоўкі, якія імі падтрымліваюцца, працягваюць сістэматычна і дзёрзка парушаць нормы Міжнароднага гуманітарнага права ва Украіне.
Прапусціўшы наступальныя магчымасці праціўнік засяродзіўся на аблозе горада Кіева.
Па стане на 12.00 01.03.2022 арыенціровачныя страты ўзбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка УС РФ склалі: самалётаў — 29 адз., верталётаў — 29 адз., танкаў — 198 адз., ББМ — 846 адз., арт. сістэм — 77, сродкаў СПА — 7 адз., РСЗА — 24 адз., БПЛА — 3 адз., АТТ — 305 адз., цыстэрнаў з ГЗМ — 60 караблёў, кацераў — 2.
***
Украінскі вытворца алкаголю Nemiroff ануляваў ліцэнзію на вытворчасць сваёй прадукцыі ў Расіі.


photo_2022_03_01_14_06_47.jpg


***
Уладзімір Зяленскі: Расія — дзяржава-тэрарыст

Прэзідэнт Украіны назваў ракетны ўдар па цэнтральнай плошчы Харкава — «адкрытым, нічым не прыхаваным тэрорам. Пасля такога Расія — гэта дзяржава-тэрарыст. Ніхто не даруе. Ніхто не забудзе».


Харкаўская абласная дзяржаўная адміністрацыя паведамляе, што ў выніку ракетнага ўдару па меншай меры 10 чалавек загінулі, больш за 20 траўмаваных. МНС і валанцёры выратавалі з пад завалаў каля 10 чалавек, працягваюцца работы па расчыстцы завалаў. Разбурана цалкам лесвічная клетка і часткова калідоры на ўсіх паверхах

***
Ва Украіне запускаюць мабільны дадатак, які апавясціць карыстальніка пра небяспеку ў канкрэтным рэгіёне

screenshot_from_2022_03_01_13_39_35.png


Дадатак ужо даступны ў Google Play Market і AppStore.
Дадатак "Паветраная трывога" дасылае максімальна гучныя крытычна абвесткі нават у бязгучным або спячым рэжыме смартфона.
***
Цэнтр абаронных стратэгій атрымаў імёны 120 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць на тэрыторыі Украіны.
***
З'явіліся падрабязнасці пра ўваход нібыта беларускіх войскаў на Чарнігаўшчыну.
Як піша УНІАН, жыхары сёлаў Слабін, Пакуль, пасёлка Міхайла-Кацюбінскага паведамляюць аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі з нанесеным на ёй белым кругам.
Перамяшчэнне тэхнікі суправаджаецца прыглушэннем мабільнай сувязі.
Як паведамляюць мясцовыя жыхары Міхайла-Кацюбінскага, у 11:30 прайшла беларуская калона з 33 адзінак, з якіх 11 — "Грады". Мабільную сувязь зноў глушаць, едуць у бок Слабіна ці Пакуля.
Раней у цэнтры абаронных стратэгій паведамілі, што існуе вельмі вялікая верагоднасць таго, што самаабвешчаны ўрад Рэспублікі Беларусь (СБ) (так УНІАН называе ўрад Лукашэнкі. — НЧ) прыме рашэнне аб удзеле Узброеных сілаў РБ у вайне, якую вядзе Расійская Федэрацыя супраць Украіны. Гэта азначае задзейнічанне ўсіх сіл і сродкаў Узброеных сілаў Беларусі супраць украінскіх сілаў абароны.
***
У МУС Украіны паведамілі, што ў Расію пачынаюць прыбываць першыя мяхі з трупамі і эшалоны з параненымі салдатамі.



***
Украінскія СМІ паведамляюць, што на Чарнігаўшчыну ўвайшлі беларускія войскі.


***
У Херсоне пачалі абстрэльваць жылыя дамы (увага, на відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка).



***
У Херсоне паветраная трывога, чуваць выбухі.
Паведамляецца, што па горадзе цяпер ідзе расійская бронетэхніка.



***
У выніку ракетнага ўдару па Лашчынаўцы Ізмаільскага раёна Адэскай вобласці адзін чалавек загінуў і адзін паранены, — паведамляе кіраўнік Грамадскага савета пры Адэскай аблдзяржадміністрацыі Сяргей Братчук.
***
Расійскія войскі абстралялі вайсковую частку ў Гарадоцкай абшчыне на Жытоміршчыне, ёсць загінуўшыя.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Жытомірскай ваеннай адміністрацыі Віталь Бунечка.
"Вечарам быў абстрэл у Гарадоцкай абшчыне. Воінскую часць абстралялі. Мы можам сказаць аб загінуўшых, на жаль. Пакуль колькасць устанаўліваецца", — сказаў ён.
***
«Новая Газета» на карце адлюстравала становішча ва Украіне пасля ночы на 1 сакавіка.




***
Кіраўнік Данецкай аблдзяржадміністрацыі Павел Кірыленка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў, што адбылося за ноч у яго рэгіёне.

«Неспакойная ноч з 28 лютага па 1 сакавіка.

Самае важнае — Марыупаль і Валнаваха нашы! Абодва гарады знаходзяцца пад ціскам ворага, але трымаюцца.

У Марыупалі з-за варожых абстрэлаў перабіты лініі электраперадач, горад без электрычнасці.

Валнаваха амаль знішчана, адтуль эвакуіравана каля 30 чалавек, яшчэ сотня з'ехала самастойна.

Прыблізна а 5-й раніцы былі абстрэлы ў раёне Навасёлаўкі Трэцяй, грамадзянскае насельніцтва не пацярпела.

У Верхнятарэцкім часткова жыхары аднавілі электразабеспячэнне саматугам. Без электразабеспячэння застаюцца Тоненька, Паўночнае, Вадзяное, Невельскае і Навасёлаўка Другая.

У Краснагораўцы ў 01:50 было выпушчана 12 снарадаў АГС.

З 5-6 раніцы пачаліся абстрэлы ў напрамку Луганскага, пацярпелых грамадзянскіх няма.

Мы перажылі страшную зіму і пачынаем новую ўкраінскую вясну».

***
Інфармацыя ад харкаўскіх ратавальнікаў. У выніку абстрэлу будынка Харкаўскай АДА пацярпелі 6 чалавек, з іх 1 дзіця. Як найменей двое загінулі, паведаміў намеснік кіраўніка ХАДА Раман Семянуха.



***
У Харкаве ў выніку ракетных удараў па цэнтры горада, паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны Харкаўская аблдзяржадміністрацыя, оперны тэатр, філармонія і частка жылога масіву (пераважна 4-5 павярховыя жылыя дамы). Інфармацыі аб параненых і загінуўшых пакуль няма. 

photo_2022_03_01_10_48_58.jpg

Будынак Харкаўскай АДА
А вос так выглядае знутры разбомблены будынак аблдзяржадміністрацыі:




***
А вось і даныя ад украінскага Генштаба па сумарных арыентыровачных стратах расіян з 24 лютага па раніцу 1 сакавіка:

У асабовым складзе — 5710 чалавек, палонных — 200.Знішчаны і пашкоджаны самалёты — 29 адз,верталётаў — 29 адз,танкаў — 198,ББМ — 846,артылерыйскіх сістэм — 77,сродкі СПА — 7,РСЗА — 24,цыстэрнаў з ГЗМ — 60,БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 3,катэры — 2 адзінкі,аўтамабільнай тэхнікі — 305.

У Генштабе зазначаюць, што даныя ўдакладняюцца. Падлік ускладняецца высокай інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў.
***
Аператыўная інфармацыя на раніцу 1 сакавіка па расійскім уварванні ад украінскага Міністэрства абароны:

З пачатку сутак супернік праводзіў перагрупоўку войскаў і наносіў ракетна-бомбавыя ўдары з паветра. Здзяйсняў спробы высадкі тактычных дэсантаў. Шырока прымяняе дыверсійна-разведвальныя групы для нападаў на аб'екты грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры.

У Северскай вобласці працягваюцца абарончыя баі з мэтай недапушчэння прасоўвання суперніка ў сталіцу з паўночна-ўсходняга напрамку.

У прыгарадзе Чарнігава адзначана з'яўленне асобных ДРГ суперніка, якія пры падтрымцы браніраванай тэхнікі спрабавалі прарвацца ў горад, але былі знішчаны ўкраінскімі абаронцамі.

На іншых кірунках танкавыя і механізаваныя часткі УС Украіны пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі працягваюць вядзенне абаронных баёў на занятых рубяжах. Ажыццяўляецца агнявая параза суперніка ўсімі наяўнымі сродкамі.

На Слабажаншчыне механізаваныя брыгады і БТГр Дэсантна-штурмавыя войскі са складу аператыўнай групоўкі знішчаюць жывую сілу і ваенную тэхніку расійскіх акупантаў, што спрабуе ўклінавацца, і аднавілі палажэнні па першым рубяжы абароны.

Групоўка сіл абароны Кіева працягвае абараняць горад, утрымліваць знешнія рубяжы абароны і крытычна важныя аб'екты дзяржаўнай інфраструктуры, не дапускаючы набліжэння акупацыйных падраздзяленняў да прыгарадах сталіцы. Працягваюцца актыўныя меры па выяўленні і знішчэнні ДРГ суперніка, які, грэбуючы нормамі міжнароднага гуманітарнага права, пераапранаецца ў ваенную форму Узброеных Сіл, нацыянальнай гвардыі і нацыянальнай паліцыі Украіны для пранікнення ў Кіеў праз баявыя парадкі ўкраінскіх войскаў.

***
У Харкаве на цэнтральнай гарадской плошчы — плошчы Свабоды, дзе знаходзіцца аблдзяржадміністрацыя  — нанесены авіяўдар.



***
Кадыраў прызнаў страты сярод ваюючых ва Украіне чачэнцаў
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў прызнаў, што сярод чачэнцаў, якія бяруць удзел ва ўварванні ва Украіну, ёсць страты.
Пра іх ён паведаміў на сваёй старонцы ў Telegram.
"Сярод ураджэнцаў Чачэнскай Рэспублікі ўжо ёсць страты. Двое памерлі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні рознай ступені", — напісаў кіраўнік Чачні.
Раней у Кіеве была абясшкоджана група небяспечных дыверсантаў-кадыраўцаў. "Доблеснымі ўкраінскімі вайсковымі выведнікамі ў Кіеве была часткова расстраляная, часткова затрыманая група чачэнскіх дыверсантаў, якія перасоўваліся па Кіеве на машыне хуткай дапамогі", — пісаў Антон Герашчанка.
***
У Васількове расійскія ракеты трапілі ў пяціпавярховы будынак інтэрната. Загінулі два чалавекі, трое паранены, паведаміла гарадскі галава Наталля Баласіновіч.
Таксама паведамляецца, што ў Кіеве загінуў футбаліст ФК Гостомель Дзмітрый Мартыненка — разам са сваёй мамай. У іх дом трапіў расійскі снарад, паведамляе Кіева-Святошынская раённая федэрацыя футбола.

photo_2022_03_01_09_38_00.jpg


***
Паведамляецца, што акупацыйныя войскі ва Украіне выкарыстоўваюць забароненыя Жэнеўскай канвенцыяй вакуумныя бомбы


***



***

Расійская артылерыя зруйнавала вайсковую частку ў Ахтырцы: загінулі 70 вайскоўцаў УСУ (фота)

У Ахтырцы (Сумская вобласць), якая напярэдадні падвергнулася масіраванаму артылерыйскаму абстрэлу з боку акупацыйных войскаў, была разбурана вайсковая частка, з прычыны чаго загінулі 70 украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта ноччу 1 сакавіка паведаміў кіраўнік Сумскай ваеннай дзяржадміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі ў сваім телеграм-канале.

1231699a_e1d175db6f8463bc5c75984ba6b82253.jpg

Па яго словах, на месцы працягваюць працаваць добраахвотнікі і супрацоўнікі ДСНС. Ёсць верагоднасць, што пад заваламі застаюцца людзі.

«Загінулых шмат. Цяпер рыхтуюць месца на могілках – пад 70 памерлых ўкраінскіх байцоў», — паведаміў ён, дадаўшы, што цяпер асобы загінулых высвятляюцца.

Са слоў Жывіцкага, расійскія акупанты таксама панеслі вялікія страты, а іх целы збіраюць па горадзе супрацоўнікі «Чырвонага Крыжа».

«Нягледзячы на абстрэлы, бамбардзіроўкі і войскі акупанта Ахтырскі раён і сама Ахтырка вядуць барацьбу і не падаюць духам. Тэрабарона працуе», — дадаў ён.

***
Расійскія войскі блакавалі Херсон

Мэр Херсона Ігар Калыхаеў заявіў пра блакаванне горада расійскімі вайскоўцамі. «На ўездах у Херсон армія РФ устанавіла блок-пасты. Складана сказаць, як будзе развівацца сітуацыя далей. Але цяпер я ў сваім кабінеце і каардыную працу гарадскіх службаў, каб раніцай вы прачнуліся ў адносна спакойным горадзе», — паведаміў ён.

***

На блокпосце ў Броварах у выніку авіяўдару загінуў украінскі вайсковец

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта падчас спецыяльнага эфіру украінскіх тэлеканалаў паведаміў мэр Бровараў Ігар Сапожка.

«У горадзе цяпер спакойна. Працуе наша паліцыя, наша тэрабарона, працуюць адпаведныя службы. Рыхтуемся даць адпор ворагу. На жаль, на блокпосце загінуў адзін наш вайсковец і 5 атрымалі раненні», — сказаў ён.

Увечары 28 лютага Сапожка заявіў, што варожая авіяцыя атакавала вайсковую частку ў Броварах, раненні атрымалі 6 чалавек.

***

Паблізу Херсона УСУ падбілі вялікую калону ваеннай тэхнікі акупантаў

Расійцы, якія прыйшлі з вайной ва Украіну, працягваюць несці страты ў жывой сіле і тэхніцы. Гэтым ім прыляцела каля Херсона.

Пра гэта паведаміў ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка і апублікаваў адпаведнае відэа ў сваім Тэлеграм-канале. (18+)

Ён распавёў, што ўкраінскія вайскоўцы падбілі вялікую калону вайсковай тэхнікі расійскіх акупантаў.

«Каля Херсона прама цяпер УСУ падбілі вялікую варожую калону ваеннай тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні.