Мяккая акупацыя Беларусі пад выглядам «Захад–2017»?

Украінскі вайсковы эксперт Аляксей Арастовіч у інтэрвʼю выданню «Апостроф» заявіў, што акупацыя Беларусі Расіяй фактычна непазбежная.

rasejskiya_vajskoutsy_u_siryi_ts_660x440.jpg

Арастовіч звяртае ўвагу на тое, што незадаволенасць пуцінскай сістэмай у Расіі расце, і сітуацыю выправіць можа толькі адчувальны знешнепалітычны поспех.

«Цяпер у РФ падымаецца велізарная апазіцыйных хваля, якой Крэмль баіцца. Адзінае, што можа гэта перабіць у вачах тых жа людзей, якія незадаволеныя карупцыяй і выходзяць супраць Дымона і Вавана, — гэта імідж Вавана як «збіральніка зямель». Таму цалкам сурʼёзна імі разглядаецца варыянт «далучэння» ПМР (Прыднестроўя) або ЛНР з ДНР да Расіі. Практычна гарантавана мяккая акупацыя Беларусі пад выглядам вучэнняў «Захад–2017», — мяркуе ён.

Аляксей Арастовіч. Фота: facebook.com/alexey.arestovich

Аляксей Арастовіч. Фота: facebook.com/alexey.arestovich

На думку Арастовіча, Лукашэнка гэтаму перашкодзіць не здольны.

«Я думаю, што задума Расіі такая: цяпер бярэм Беларусь, ствараем пагрозу краінам Балтыі, Польшчы і Цэнтральнай Еўропе. І, мяркуючы па задуме, разлік ідзе на тое, што палякі, прыбалты і натаўцы, перапуджаныя расійскай ваеннай сілай і магчымасцю лакальнай ядзернай вайны дзе-небудзь у раёне Калінінграда, забудуць пра Украіну і размяняць украінскую бяспеку на ўласную, што Захад здасца. Такая задума. Плюс, Расіі ў Сірыі трохі дапамогуць ЗША, Трамп стане больш падатлівымі, і тады сітуацыю з Украінай перайграем. Вось прыкладна так гэта сцэнарна разглядаецца», — кажа ён у інтэрв’ю «Апострофу».

 belsat.eu