Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба справіцца з чатырма пандэміямі

Сёння ў час рабочай паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка расказаў аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне, паведамляе sb.by.

download_98.jpg

Лукашэнка адзначыў, што эпідэмія ў Магілёўскай вобласці пачалася пазней, чым у іншых рэгіёнах Беларусі, але гэта і добра:
 Вас выратавала тое, што вірус ужо не той, ён аслабеў, — адзначыў Лукашэнка. — Нават калі ёсць захворванне, то ўжо ў лёгкай форме.
Таксама ён распавёў пра іншыя эпідэміях, з якімі даводзіцца спраўляцца Беларусі:
— Мы павінны прыгожа прайсці гэты перыяд і перамагчы чатыры-пяць пандэмій, якія сёння блукаюць па нашай краіне — у галіне аховы здароўя, палітыкі, эканомікі, інфапандэмію. Мы іх пераадолеем. Не такія праблемы пераадольвалі, — сказаў Лукашэнка.
the-village.com