«Кіраваць краінай, у якой цябе не любяць, — немагчыма доўга»

Расейскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі з улады (яго ён называе «палітычна ўжо не жывым чалавекам») Беларусь паверне ў бок Еўропы.

belarus_map16.jpg


— Думаю, (Беларусь і Украіна) усё ж такі пойдуць на захад. Асабліва Беларусь. Чым менш краіна, тым лягчэй ёй здзейсніць рашучы крок. Сысці, — заявіў Сванідзэ ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
На думку расейскага гісторыка, Лукашэнка "дасіджвае" на пасадзе кіраўніка Беларусі.
— Я лічу, што палітычна ён ужо не жывы чалавек, — адзначыў Сванідзэ.
На пытанне Гардона, ці доўга яшчэ Лукашэнку кіраваць Беларуссю, гісторык адказаў:
— А чорт яго ведае. Можа і доўга, але гэта ўжо не кіраўніцтва, а імітацыя кіраўніцтва. Кіраваць краінай, у якой цябе не любяць, — немагчыма доўга, — сказаў Сванідзэ.
Але як будуць складвацца адносіны Беларусі і Расіі ў выпадку павароту першай на захад?
– Адносіны паміж Беларуссю і Расіяй не маюць таго яду, які ёсць паміж Украінай і Расеяй. Таму яна на захад сыдзе, але я спадзяюся, калі расейскае кіраўніцтва не нарабіць памылак – а мы ўмеем, нам гэта папросту – калі мы гэтага ўсё ж такі не зробім, утрымаемся, не адпіхнем іх ад сябе якім-небудзь сілавым прыёмчыкам, то Беларусь, нават сыдучы на захад, застанецца з намі, будзе сувязным звяном паміж намі і Захадам, гэта будзе раскошна, — лічыць Сванідзэ.
Ён таксама дадаў:
— Пакуль Расея не можа параўнацца па прывабнасці з заходняй цывілізацыяй.
gazetaby.media