ЕС узгадніў новыя крытэры для пятага пакету санкцый супраць беларускага рэжыму
У канцы мінулага тыдня дыпламаты ЕС дамовіліся пашырыць крытэры санкцый супраць беларускага рэжыму перад пятым пакетам санкцый, які чакаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада. Неўзабаве пачнецца дадаванне імёнаў і прадпрыемстваў у санкцыйны спіс, паведамляе Радыё Свабода.
Пра гэта паведамляе брусельскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзвяк, адзначаючы, што, паводле новых узгодненых крытэраў, спіс будзе ўключаць:
«Фізічных або юрыдычных асобаў, арганізацыі або органы, адказныя за арганізацыю або дапамогу дзейнасці рэжыму Лукашэнкі, якая спрыяе: а) незаконнаму перасячэнню вонкавых межаў дзяржавы-сябра; б) кантрабандзе незаконных або небяспечных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».
Таксама было прынята рашэнне ўнесці ў санкцыйны спіс «астатнія тры буйныя дзяржаўныя банкі». У цяперашнім спісе пад санкцыямі знаходзяцца «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк».