Эксперт: У Расіі скончацца войскі, Украіна рыхтуецца контратакаваць

Расійскі наступ у Данбасе, мяркуючы па ўсім, захлынуўся, і бітва за рэгіён скончыцца праз два-чатыры тыдні, сцвярджае брытанскі ваенны эксперт.

_124366282_ukraine_invasion_east_map_russian_x2_nc.png.webp


"Па сутнасці, у рускіх скончацца войскі, і ўкраінцы ўжо рыхтуюцца контратакаваць", – кажа навуковы супрацоўнік лонданскага Каралеўскага каледжа па вывучэнні вайны Майк Марцін.
На яго думку, расіяне ўжо ўпусцілі свой адзіны шанц захапіць рэгіён.
"Яны вывелі ўсе гэтыя патрапаныя часткі з Кіева, а затым паспрабавалі перафармаваць іх для баявых дзеянняў на ўсходзе", — тлумачыць ён.
Але гэтыя часткі моцна пацярпелі ў баях за ўкраінскую сталіцу, а Расіі не ўдалося іх умацаваць і ажыццявіць які-небудзь рашучы манеўр.
Марцін кажа, што заява Вялікабрытаніі аб тым, што цяпер мэта заходняй дапамогі Украіне — выціснуць расійскія войскі з усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку Крым, азначае сур'ёзны стратэгічны зрух.
Пры гэтым эксперт лічыць, што міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас не мела рацыі, сказаўшы, што на гэта можа спатрэбіцца 10 гадоў. Паводле яго ацэнкі, расійскія сілы разваляцца да гэтага, і, магчыма, мы ўбачым пераварот у Расіі.
Вылучэнне Вашынгтонам Украіне 33 млрд долараў — гэта вельмі выразны сігнал аб намерах, лічыць Марцін.
На думку эксперта, гэта таксама азначае, што НАТА і ЗША прыйшлі да высновы, што Уладзімір Пуцін блефуе, пагражаючы прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку, калі НАТА падніме стаўкі ў гэтым супрацьстаянні.
ВВС