Дванаццаты дзень вайны Расіі з Украінай. Галоўнае на гэты час

Чарговыя суткі супрацьстаяння ўкраінскага народа расійскаму ваеннаму ўварванню. Сабралі асноўнае, што адбылося 7 сакавіка па стане на 23.00.

fota_16.jpg

Па інфармацыі ААН, прынамсі 1207 грамадзянскіх асобаў былі забітыя альбо параненыя ва Украіне ад пачатку нападу Расіі.

***

Венгрыя не падтрымае ўключэнне энергетычнага сектара ў антырасійскія санкцыі ЕЗ, паведамляе Reuters.

***

Украіна падтрымала стварэнне міжнароднага трыбунала для пакарання кіраўніцтва РФ як нацыстаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба.

***

Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў паведаміў, што расійскія акупанты захапілі гарадскую тэлевышку і вышкі радыёсувязі.

***

ЗША і ЕЗ спынілі пастаўкі даляраў і еўра ў РФ наяўнымі.

Выключэнне – калі «гэта неабходна для асабістага выкарыстання фізічнымі асобамі, якія падарожнічаюць у Расію,  або бліжэйшымі чальцамі іх сем'яў, якія падарожнічаюць з імі».

***

У аператыўнай зводцы Генштаба УСУ паведамляюць, што ў населеным пункце Міла Кіеўскай вобласці падраздзяленне з кадыраўскіх наймітаў робіць абстрэлы мірнага насельніцтва.

Таксама ў Генштабе заяўляюць, што маральна-псіхалагічны стан суперніка застаецца вельмі нізкім і мае тэндэнцыю да пагаршэння. На асобных напрамках акупанты выкідваюць свае дакументы і спрабуюць вярнуцца на тэрыторыю Расіі.

***

Еўразвяз распачаў працэдуру разгляду заяў Украіны, Грузіі і Малдовы, паведамляе AFP.

***

Скончыўся трэці раўнд перамоваў паміж РФ і Украінай.

«Ёсць невялікія станоўчыя зрухі па паляпшэнні лагістыкі гуманітарных калідораў… Па базавым палітычным блоку ўрэгулявання разам са спыненнем агню і гарантыямі бяспекі інтэнсіўныя кансультацыі працягнутыя», – паведамляе чалец украінскай дэлегацыі Міхаіл Падаляк.

padalyak.jpg



***

У сеціве з’явілася першае фота Інтэрнацыянальнага легіёна з пазіцый.

На ім грамадзяне ЗША, Вялікай Брытаніі, Швецыі, Літвы, Мексікі і Індыі занялі пазіцыі ў наваколлях Кіева.

internacianal.jpg

***

Адміністрацыя Байдэна гатовая прыступіць да ўвядзення забароны на імпарт расійскай нафты ў ЗША без удзелу еўрапейскіх саюзнікаў, паведамляе Reuters.

***

У Мікалаеве падчас абстрэла ракета трапіла ў казарму, дзе спалі ўкраінскія вайскоўцы.

Восем чалавек загінулі, восем прапалі, 19 атрымалі раненні, паведаміў губернатар Мікалаеўскай адміністрацыі Віталь Кім.

***

Джо Байдэн абмеркаваў з еўрапейскімі лідэрамі магчымасць забароны імпарту нафты з Расіі, рашэнне яшчэ не прынята – Белы дом.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў медаль Свабоды Рональда Рэйгана.

«Высокая ўзнагарода адзначае лідэрства Зяленскага і нязломнасць духу мільёнаў украінцаў, якія адстойваюць сваё права выбіраць уласную будучыню і натхняюць увесь цывілізаваны свет змагацца за каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, якім прэзідэнт Рэйган прысвяціў сваё жыццё», – падкрэсліў кіраўнік прэзідэнцкага фонда Рональна Рэйгана Фрэдэрык Раян.

*** 

Расійскія нафтавыя кампаніі прапануюць Індыі вялізныя зніжкі пры ўмове, што ўрад хутка ўхваліць плацёжны механізм, які дазваляе абысці забарону SWIFT.

Пра гэта паведамляе Business Standard.

***

Улады Венгрыі выдалі загад аб забароне пастаўляць зброю ва Украіну з тэрыторыі краіны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Віктар Орбан.

***

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія можа спыніць аперацыю «у любы момант», калі Кіеў выканае ўмовы РФ, паводле якіх:

– Украіна павінна прызнаць Крым расійскім, а таксама "незалежнасць ДНР і ЛНР"

– Украіна павінна ўнесці папраўкі ў Канстытуцыю і адмовіцца ад прэтэнзій на ўступленне ў "які-небудзь блок"

***

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі даў прэс-канферэнцыю па выніках паседжання ўрада, прысвечанага пытанню ўкраінскіх бежанцаў.

Ён паведаміў, што ў Польшчу прыехала ўжо больш за 1 млн бежанцаў, большасць – жанчыны і дзеці, «пакуль мужчыны абараняюць сваю зямлю».

Таксама прэм’ер-міністр заявіў, штограмадзяне Украіны змогуць прабыць у Польшчы да 3 гадоў з магчымасцю працаваць там.

Да таго ж палякі, якія прымаюць украінскіх бежанцаў, атрымаюць фінансавую падтрымку ад дзяржавы –  каля 40 злотых у дзень ($ 8,7), або каля 1200 злотых у месяц ($ 263).

***

Прэзідэнт Літвы заклікаў аказаць ваенную дапамогу Украіне.

Падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Украіне трэба дапамагаць усімі магчымымі спосабамі, уключаючы вайсковы.

«Калі жадаем пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны, мы павінны зрабіць гэта зараз», – падкрэсліў ён.

***

Еўразвяз чакае, што ў краіны супольнасці ўедуць каля 5 мільёнаў бежанцаў з Украіны, паведамляе кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жозэп Барэль.

***

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны курс рубля паваліўся. Сёння ён абнавіў гістарычны мінімум – 140 за даляр.

***

Стартаваў трэці раўнд перамоваў Расіі з Украінай.

***

Па ранішняй аператыўнай інфармацыі Генштаба, ад пачатку сутак Расія працягвае наносіць ракетна-бомбавыя і артылерыйскія ўдары па населеных пунктах Украіны.

Захопнікі працягваюць выкарыстоўваць аэрадромную сетку Рэспублікі Беларусь для нанясення авіяўдараў па Украіне.

Горад Ірпень застаецца без святла, вады і цяпла больш за трое сутак, падвозу ежы і вады няма, акупанты забаранілі гараджанам выходзіць з дамоў.

***

Расійскія вайскоўцы абстралялі і абрабавалі швейцарскага журналіста Гіёма Брыке

Яго аўтамабіль быў браняваны, аднак некалькі куляў патрапілі ў шкло, якое пабілася і нанесла Гіёму Брыке раненні твару і перадплечча. Паводле журналіста, калі ён зразумеў, што па машыне страляюць, то з'ехаў на ўзбочыну і спыніўся. Да яго падышлі расійскія вайскоўцы, якія забралі ў Гіёма пашпарт, тры тысячы еўра наяўнымі, ноўтбук, адзняты на камеру матэрыял ды іншыя асабістыя рэчы.

Цяпер швейцарскі журналіст знаходзіцца ў шпіталі горада Крапіўніцкі.

hiem_bryke_1.jpg

***

Міністр адукацыі і навукі Сяргей Скарлет у эфіры тэлемарафона паведаміў, што ад пачатку ўварвання Расіі ва Украіну разбураны альбо пашкоджаны 211 школ.

Ён таксама дадаў, што з кожным днём такіх аб’ектаў становіцца ўсё больш.

***

УСУ вызвалілі ад акупантаў горад Чугуеў Харкаўскай вобласці, пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

***

Давід Арахамія ў інтэрв’ю FoxNewsзаявіў,  што NATOне збіраюцца прымаць Украіну ў Альянс яшчэ 5-7 гадоў.

«Адказ, які мы атрымліваем ад краін NATO, заключаецца ў тым, што яны не гатовыя нават абмяркоўваць пытанне пра нашае сяброўства ў NATO прынамсі напрацягу бліжэйшых пяці альбо дзесяці гадоў», – растлумачыў кіраўнік фракцыі «Слуга Народа» і чалец украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй.

Арахамія падкрэсліў, што Украіна вельмі раззлаваная такой пазіцыяй NATO, асабліва з улікам грамадскіх апытанняў, якія паказваюць, што большасць амерыканцаў (70%) выступаюць за закрыццё неба над Украінай.

***

NATOне пойдзе на закрыццё неба над Украінай, таму што адказвае за жыцці еўрапейцаў. Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў ФРГ Аналена Бербок у эфіры нямецкага тэлеканала ARD.

«Гэта азначала б, што самалёты NATO будуць абстрэльваць расійскія самалёты, гэта азначала б наўпроставы ўдзел NATO у канфлікце… У нас ёсць адказнасць за ахову нашага насельніцтва», – патлумачыла міністарка.

***

11-гадовы хлопчык з Запарожжа самастойна перайшоў мяжу ў Славакію.

slav.jpg

фота facebook.com/ministerstvovnutraSR

Пра гэта паведамілі на старонцы МЗС Славакіі ў Facebook. Пры ім быў пашпарт і нумар тэлефона, запісаны на руцэ. Яго бацькі былі вымушаныя застацца ва Украіне. Пазней дзіця забралі родныя.

***

Каля Белага Дома адбылася маштабная акцыю за беспалётную зону над Украінай і ўзмацненне санкцый супраць Расіі.

На мітынг выйшлі тысячы людзей.

wite.jpg

***

Бліжэй да раніцы 7 сакавіка Расія ўдарыла па Мікалаеву рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

mikal.webp

Таксама раніцай акупанты абстралялі з «Градаў» жылыя масівы горада.

mikalaeu.jpg

***

Кіраўнік Гастомельскай абшчыны Юры Прыліпка быў забіты акупантамі падчас таго, як раздаваў хлеб і лекі.

Разам з ім былі забітыя яшчэ два чалавекі.

gast.jpg

***

Пад Адэсай знішчаны расійскі ваенны карабель.

Пра гэта паведаміў спікер Аператыўнага штаба Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.

***

У Энергадары развіталіся з загінулымі героямі, якія абаранялі Запарожскую АЭС.

energa.jpg

***

Расія цалкам адключыцца ад глабальнага Інтэрнэту ў пятніцу, 11 сакавіка.

Аб гэтым паведамляе амерыканская фінансавая кампанія Market Rebellion.

rus_1.jpg

***

"Няхай вайна іх накорміць": у новым відэазвароце Зяленскі заклікаў мір байкатаваць гандлёвыя адносіны з РФ

У прыватнасці, ён просіць адмовіцца ад нафты і нафтапрадуктаў з Расіі, а таксама не пастаўляць у РФ тавары і паслугі.

Таксама прэзідэнт Украіны ў чарговы раз заклікаў закрыць неба над Украінай.