Напад Расіі на Украіну. Асноўнае на гэты час

Ідзе 11-ты дзень змагання Украіны з расійскай агрэсіяй. Распавядаем асноўнае, што адбылося 6 сакавіка па стане на 23.00. 

Фота REUTERS

Фота REUTERS

Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны паведамляе, што ва ўмовах фактычнага паражэння ваеннага ўварвання ва Украіну ўлады Расіі рыхтуюцца да рэалізацыі магчымага сцэнара, які прадугледжвае абстрэлы жылых кварталаў расейскіх гарадоў каля ўкраінскай мяжы і далейшага абвінавачвання ў гэтым украінскіх вайскоўцаў.

Падобныя сцэнары Расія неаднаразова выкарыстоўвала як нагоду для баявых дзеянняў у Афганістане, Чачне і Абхазіі.

***

Мінабароны РФ пагражае, што выкарыстанне аэрадромнай сеткі суседніх з Украінай краін для базавання ўкраінскай баявой авіацыі з ужываннем яе супраць расейскіх ПС, можа расцэньвацца як уцягванне дадзеных дзяржаў ва ўзброены канфлікт.

***

Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з Борысам Джонсанам

09826244_db09_445a_95dc_01dfc6593085.jpg


***

Мінабароны РФ анансавала ракетныя ўдары па ўкраінскім абаронна-прамысловым комплексам.

Пры гэтым яны папярэдзілі супрацоўнікаў АПК пра «пагрозу жыццю».

***

ЗША далі дазвол краінам НАТА на пастаўкі знішчальнікаў ва Украіну.

2daa0933_1129_461c_99ed_69375d9b9b2b__1_.jpg

***

Падчас эвакуацыі мірных жыхароў з Ірпеня ў выніку абстрэлаў былі забітыя акупантамі восем чалавек. У тым ліку цэлая сям’я – маці, бацька і двое дзяцей. Пра гэта заявіў мэр Ірпеня Аляксандр Маркушын. 

***

Урад Грузіі схлусіў Украіне наконт перамоваў з РФ і будзе пастаўляць малочныя прадукты агрэсару.

Спачатку грузінскія чыноўнікі запэўнілі амбасаду Украіны ў тым, што інфармацыя пра магчымую пастаўку малочнай прадукцыі з’яўляецца фэйкам. Але на наступны дзень адказнае ведамства ў Грузіі паведаміла пра «паспяховыя перамовы» з Расіяй па пастаўкам. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

***

Сацыяльная сетка Tik-Tok заявіла пра спыненне працы ў Расіі пасля прыняцця закона пра адказнасць за фэйкі пра расійскую армію.

8ec551c1_2450_4820_bbcf_8f22a8bc4bfc.jpg


***

Расійская акторка Лія Ахеджакава выступіла супраць вайны ва Украіне, а таксама заклікала дзеячаў мастацтва не маўчаць, таму што ім «усё роўна хана».

***

American Express прыпыняе аперацыі ў Расіі і Беларусі

Усе карткі, якія былі выпушчаныя раней па ўсім свеце, больш не будуць працаваць у крамах ці банкаматах Расіі і Беларусі. Карткі, якія былі выпушчаныя ў расійскіх банках, не будуць працаваць за межамі гэтых краін у глабальнай сеткі American Express.
***

Карты Visa і MasterCard расійскіх банкаў больш не працуюць у Грузіі

Банк Грузіі паведаміў, што эмітаваныя расійскімі банкамі карты Visa і MasterCard не працуюць у плацежных тэрміналах і банкаматах банка. «Міжнародныя сістэмы Visa і MasterCard больш не абслугоўваюць расійскія банкі. Такім чынам, карты Visa і MasterCard, эмітаваныя расійскімі банкамі, больш не працуюць у тэрміналах і банкаматах Банка Грузіі», — гаворыцца ў паведамленні. Апавяшчэнне падобнага зместу апублікаваў і грузінскі банк TBC.***

Жыхары Мелітопаля на Масленіцу спалілі пудзіла Пуціна.

Пры гэтым горад знаходзіцца ў аблозе расійскіх войскаў.

***

Агенцтва Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Расіі са смеццевага да пераддэфолтнага

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service панізіла рэйтынг урада Расіі з B3 да Ca. Наступны ўзровень D азначае дэфолт. Рашэнне было выклікана чаканнем таго, што кантроль за рухам капіталу з боку цэнтральнага Банка Расіі (ЦБ РФ) абмяжуе трансгранічныя плацяжы, у тым ліку для абслугоўвання доўгу па дзяржаўных аблігацыях.

***

Генеральны сакратар ААН заклікаў да паўзы ў баявых дзеяннях ва Украіне для эвакуацыі насельніцтва

Усталяваць паўзу ў баявых дзеяннях ва Украіне, каб забяспечыць бяспечны праход мірных жыхароў з Марыупаля, Харкава і Сум, а таксама ўсіх іншых месцаў, ахопленых канфліктам, заклікаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Па дадзеных ААН, страты сярод грамадзянскіх асоб з 24 лютага, калі Расія пачала вайну супраць Украіны, да 5 сакавіка ўключна складаюць 1123 грамадзянскіх, сярод іх 364 загінулых, у прыватнасці, 25 дзяцей.***

Аляксей Арастовіч заявіў, што беларуская армія зараз не выкарыстоўваецца супраць Украіны.

«Магчыма, ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання сіл спецыяльных аперацый асобных груп РБ. Тым не менш, РБ выкарыстоўваецца "па поўнай". Адтуль заходзяць войскі, выкарыстоўваюцца аэрадромы і выпускаюцца тактычныя ракеты», – заявіў дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта.

***

Ва ўсіх раёнах Кіеўшчыны ідзе барацьба з дыверсійнымі групамі, паведамляе кіраўнік Абласной Дзяржаўнай Адміністрацыі Аляксей Кулеба.

a1435118_9bb5_45a3_83e5_edfa8f353850.jpg

***

За апошнія 10 дзён з Украіны, ратуючыся ад вайны, з’ехалі больш за 1,5 мільёна чалавек.

Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзіпаведамляе, што гэты крызіс бежанцаў у Еўропе «расце самымі хуткімі тэмпамі з часоў Другой сусветнай вайны».

***

У Адэсе над морам быў збіты расейскі самалёт, – пра гэта паведамляе спікер Аператыўнага штаба Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.

***

Акупанты нанеслі ракетны ўдар па аэрапорце ў наваколлях вёскі Гаўрышоўка пад Вінніцай.

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што аэрапорт Вінніцы цалкам знішчаны. Па ім нанеслі 8 ракетных удараў.

***

Мэр горада Жытоміра анансаваў усталёўку роўтараў для бескаштоўнага Wi-Fiу бамбасховішчах горада.

***

Вораг ва Украіне рыхтуе другую хвалю шырокамаштабнага наступу,  – заявіў сакратар РНБА Аляксей Данілаў.

«План ворага – узяць ключавыя гарады ў аблогу, абяскровіць украінскія Узброеныя сілы, стварыць сітуацыю гуманітарнай катастрофы для грамадзянскага насельніцтва», – дадаў сакратар РНБА.

***

Аляксей Кулеба сцвярджае, што ва Украіну скіроўваюцца дабраахвотнікі з 52 краін свету.

Агульная колькасць замежнікаў, гатовых ваяваць за Украіну, набліжаецца да 20 тысяч.

***

СБУ паведамляе, што акупанты працягваюць наносіць удары па ядзерных аб’ектах.

Яны абстралялі з «Градаў» тэрыторыю Нацыянальнага навуковага цэнтра «Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут».

Там знаходзіцца вопытная ядзерная ўстаноўка «Крыніца нейтронаў», у актыўную зону якой загружана 37 паліўных ядзерных элементаў.

Адзначаецца, што разбурэнне ядзернай устаноўкі і сховішчаў ядзерных матэрыялаў магло прывесці да маштабнай экалагічнай катастрофы.

***

На Марыупальскім кірунку пачалася контратака.

1cf81b33_51cc_4f45_8d53_bd7bb6192d11.jpg

***

Офіс Прэзідэнта паведамляе, што Зяленскі гатовы да прамых перамоў з Пуціным па любым пункце павесткі дня.

***

Таксама ў Офісе папярэджваюць пра падрыхтоўку ворагам атакі на Адэсу.

«Мы не можам ведаць расейскія планы з дакладнасцю да хвіліны. Але мы ведаем, што расейскія войскі актыўна рыхтуюцца да атакі супраць Адэсы. Яны ўжо спрабавалі рэалізаваць гэты план. Але ў нашай абароны атрымалася іх стрымаць», – заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.

«Пакуль неба над Украінай не закрыта альбо пакуль Захад не даў нам патрэбную колькасць самалётаў, мы не можам гарантаваць бяспеку Адэсы з паветра», – падкрэсліў Падаляк.

***

Дзяржсакратар ЗША Блінкен паведаміў, што Вашынгтон актыўна абмяркоўвае з Польшчай магчымыя пастаўкі Варшавай самалётаў Украіне.

***

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб прызыве на ваенную службу ў Данбас тых, хто быў прыцягнуты да адказнасці за ўдзел «у незаконных акцыях супраць расейскай спецаперацыі».

Яшчэ раз, калі не зразумелі: крамлёўскія ўлады хочуць адпраўляць на вайну тых, хто выступае супраць яе і каго зараз затрымліваюць на вуліцах расейскіх гарадоў.  

***

Раніцай 6 сакавіка Генштаб УСУ паведаміў: «Праціўнік імкнецца не губляць наступальны патэнцыял, але нясе вялікія страты ва ўзбраенні, тэхніцы і жывой сіле. Дзякуючы супраціву ўсяго ўкраінскага народа вораг дэмаралізаваны».

Як паведамляе Міністэрства абароны Украіны, страты акупантаў па стане на раніцу 6 сакавіка складаюць больш за 11 тысяч вайскоўцаў асабовага складу.

***

Войскі Расіі абстралялі грамадзянскіх падчас эвакуацыі з Ірпеня, што пад Кіевам. Ёсць ахвяры.

***

Жахары Бучы церпяць няспынную атаку акупантаў, яны змагаюцца за выжыванне.

З заявы Бучанскай гарадской рады:

«Кожныя суткі – барацьба за выжыванне. Жыхары просяць дапамагчы хворым, тым, хто ўжо некалькі сутак не можа знайсці родных. Значная колькасць жыхароў знаходзяцца ў падвалах. Вораг працягвае абстрэльваць дамы, аўтамабілі, забіваць мірных жыхароў і нават дзяцей, рабаваць крамы. Даставіць гуманітарныя грузы немагчыма: абшчына ў аблозе ворага. Нам патрэбна падтрымка, каб выстаяць і выжыць!»

***

У Сумскай вобласці расійскія вайскоўцы не дазваляюць грамадзянскім пакінуць разбураныя гарады, машыны рабуюць і знішчаюць.

***

«Зялёны калідор» з Харкава могуць арганізаваць сёння цягам дня

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік фракцыі «Слуга Народа» у Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія.

***

Спецыялісты РНБА распрацавалі сайт «Акупант», на якім размяшчаецца інфармацыя пра ваеннапалонных узброеных сіл РФ.

Сайтам могуць карыстацца сем’і альбо знаёмыя расейскіх вайскоўцаў, каб атрымаць інфармацыю пра стан і месца знаходжання палонных. Таксама з дапамогай сервісаў сайта родныя расейскіх ваеннапалонных маюць магчымасць звязацца з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Украіны.

***

Запарожская АЭС усё яшчэ пад кантролем райскіх войскаў

photo_2022_03_06_14_31_39.jpg


Прысутнасць акупацыйных войскаў негатыўна ўплывае на працу персаналу і зніжае забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі АЭС.

***

Венесуэла можа стаць альтэрнатыўнай крыніцай для замены расейскай нафты і газа

Прадстаўнікі ЗША сустрэнуцца з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам, паведамляе The New York Times.

***

Па ўсім свеце працягваюцца антываенныя акцыі. У швейцарскім Цюрыху на мітынг у падтрымку Украіны выйшлі 40 тысяч чалавек. Таксама некалькі тысяч чалавек выступілі з плакатамі «Не вайне!», «Рукі прэч ад Украіны!» ў Казахстане і ў Кыргызстане.

Таксама акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне працягваюцца ў Расіі.

***

Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што Еўрасаюз не будзе фінансаваць адпраўку баявых самалётаў Украіне.

***

Кіраўнік Міністэрства абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў: «У Кіеве і Харкаве вораг быў спынены. У Нікалаеве адрынуты. Адэса — наш стратэгічны рэзерв. Папаўненне сіл праціўніка будзе ўсё больш ускладняцца, якасць папаўнення будзе яшчэ горшай».

Аляксей Арастовіч заявіў, што «ў РФ амаль скончыліся «Калібры», але яшчэ шмат «Іскандэраў».

Па яго словах, акупанты выкарысталі каля 90% крылатых ракет ад пачатку вайны супраць Украіны.

***

Уладзімір Зяленскі выступіў з новым відэазваротам


«Мы змагаемся ўжо 11 дзён. За свабоду. За дзяржаву. Мы разумеем, як будзем аднаўляць нашу краіну», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама паведаміў пра размову з Байдэнам пра падрыхтоўку новых санкцый супраць агрэсара.

Уладзімір Зяленскі нагадаў, што Украіне патрэбныя самалёты: «Каб зрабіць неба бяспечным. Неба Украіны. Неба Еўропы».