Для падрыхтоўкі нападу з Беларусі на Украіну трэба не менш за 2–3 месяцы?
Новы напад з Беларусі на Украіну здарыцца не раней, чым праз два-тры месяцы, лічаць ва ўкраінскім Генштабе.
«Цяпер перамяшчэнне вайскоўцаў РФ у Беларусь ажыццяўляецца за кошт мабілізаваных. Для гэтай ударнай групоўкі неабходна правесці падрыхтоўку вайскоўцаў. На працягу бліжэйшых тыдняў не чакаецца. Мы лічым, гэта можа быць не раней чым праз 2-3 месяцы», — выказаўся намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў.
Паводле яго слоў, у Беларусь цяпер перакідваюць з расійскай тэрыторыі ў асноўным падраздзяленні Першай танкавай арміі і другой мотастралковай дывізіі, якія размяшчаюцца на асноўных ваенных палігонах Беларусі.
Аляксей Громаў адзначыў, што ўкраінскія падраздзяленні гатовыя да любых дзеянняў з боку праціўніка, а сітуацыя кантраляваная і цалкам стабільная.
Паводле «Украина Сейчас»