Беларусь супрацоўнічае з рабаўладальніцкай вытворчасцю бавоўны ва Узбекістане

Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне ўвайшло ва ўзбекскі кластар вытворцаў бавоўны. Праваабаронцы лічаць, што сфера вытворчасці ва Узбекістане звязаная са шматлікімі парушэннямі правоў чалавека.

bavouna.jpg


"Будзем вырошчваць тут (ва Узбекістане) бавоўну, перапрацоўваць і забіраць матэрыял на пражу, ніткі, якія неабходныя нам на камбінаце. Гэта атрымліваецца танней і мэтазгодней. Гэта ўжо вырашанае пытанне", — сказаў Міхаіл Русы.
Тэма вытворчасці бавоўны ва Узбекістане шмат гадоў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі праваабаронцаў. Улады абвінавачваюць у тым, што ў зборы бавоўны прымушаюць удзельнічаць студэнтаў, бюджэтнікаў і нават дзяцей. Умовы працы пры гэтым вельмі цяжкія і шкодныя для здароўя. За дзень трэба сабраць уручную не менш за 50 кг бавоўны, а працягласць прымусовых прац — у сярэднім 12 дзён.
Аплата за гэтую працу — прыкладна 30 долараў за 12 сутак. Адмовіцца нельга: бюджэтнікам за гэта пагражае звальненне, студэнтам — адлічэнне.
Шэраг сусветнавядомых брэндаў адзення яшчэ ў 2012 годзе заклікалі байкатаваць бавоўну з Узбекістана, патрабуючы адмяніць прымусовую працу на вытворчасці. Да байкоту далучыліся і некаторыя краіны, з аналагічным заклікам выступілі міжнародныя арганізацыі.
Ціск сусветнай супольнасць прымусіў улады Узбекістана пайсці на саступкі. Увосень 2017 года прэмьер-міністр Абдула Арыпаў заклікаў адмовіцца ад прымусовай працы пры зборы бавоўны, а таксама ад дзіцячай працы. Па словах назіральнікаў, пасля гэтага частку паднявольных зборшчыкаў адправілі па дамах.
Паводле Беларускага Партызану