«Абрынецца, небарака». Лукашэнка зноў выказаўся пра жанчын і канстытуцыю
Аляксандр Лукашэнка сёння растлумачыў, што меў на ўвазе, кажучы пра тое, што жанчына ў Беларусі пакуль не зможа ўзначаліць краіну.
«Што я меў на ўвазе: што ў нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна абрынецца, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не таму, што я не паважаю жанчын», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі, перадае прэс-служба.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў не супрацьпастаўляць яго жанчынам і растлумачыў, што меў на ўвазе, кажучы пра тое, што жанчына ў Беларусі пакуль не зможа ўзначаліць краіну.
Прэс-служба прэзідэнта паведамляе, што рэагуючы на рэпліку са словамі падтрымкі ад адной з жанчын, ён сказаў: «Што я ваш, гэта я ведаю дакладна. Мяне спрабуюць цяпер з жанчынамі сутыкнуць. Памятаеце, я аднойчы сказаў, што ў Беларусі пакуль жанчына не можа быць прэзідэнтам. Шэраг прычын назваў, але выхапілі з кантэксту Канстытуцыю».
«Што я меў на ўвазе: што ў нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна абрынецца, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не таму, што я не паважаю жанчын».
«Калі б не было жанчын, я б не быў прэзідэнтам», — падкрэсліў прэзідэнт. Ён дадаў, што не атрымаецца супрацьпаставіць яго жанчынам.
Нагадаем, 29 мая падчас наведвання Мінскага трактарнага завода Аляксандр Лукашэнка эмацыйна выказаўся пра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла і заявіў, што «Канстытуцыя ў краіне не пад жанчыну». Некаторыя жанчыны публічна адказалі прэзідэнту датычна яго заявы. Пазней у ЦВК адказалі на «шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, якія, на думку аўтараў зваротаў, маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэкса краіны». У ЦВК не ўбачылі прававых падстаў для вынясення патрабаванага заяўнікамі папярэджання Аляксандра Лукашэнкі. У камісіі таксама лічаць, што пазіцыя аўтараў зваротаў адлюстроўвае іх асабістую думку.
tut.by