У Гродне забаранілі легальны канцэрт амерыканскіх панкаў
Папярэдні дазвол на правядзенне канцэрту амерыканскага гурта ODIO, атрыманы два месяцы таму, адмянілі ў дзень мерапрыемства — ранкам 21 чэрвеня. Загад пра забарону мерапрыемства надыйшоў з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама, піша Hrodna.life.
Музыкі гурта ODIO вельмі чакалі паездкі ў Беларусі і былі шакаваныя адменай легальнага канцэрту. Блізкія да афіцыйных арганізатараў асобы лічаць, што гэта паказвае стаўленне дзяржавы да замежнікаў і не спрыяе паляпшэнню іміджа нашай краіны ў свеце. Не радыя і патэнцыйныя наведнікі, бо амерыканскія гурты прыязджаюць у Беларусь рэдка.
Ігар Банцар, лідар гурта «Mister X» і дырэктар «Гродзенскага рок-клуба», кажа, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі легальны канцэрт, арганізаваны праз дзяржаўную ўстанову — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры — загадваюць адмяніць беспрычынна:
Тым не менш, Банцар не здзіўлены сітуацыяй.
Гэта ўжо далёка не першы выпадак забароны гродзенскімі ідэолагамі культурніцкіх мерапрыемстваў. Раней чыноўнікі ўжо зрывалі прэзентацыю «Мовы» Марціновіча, канцэрты Дзянісава ды Памідорава і нават кінафестывалі. Гродзенцы нават склалі шот-ліст забароненых культурніцкіх імпрэзаў у сваім горадзе.
Паводле Hrodna.life