«Рэвалюцыю» Віктара Марціновіча, забароненую ў Беларусі, паставяць у тэатры ў Гамбургу
Раней беларускія мытнікі перасталі прапускаць раман у пасылках за мяжу, а міліцыя канфіскавала ўвесь наклад кнігі.
«Рэвалюцыю» беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча
паставяць у нямецкім тэатры. Пра гэта сам ён паведаміў у сацсетках.
Паводле яго слоў, прэм’ера спэктаклю паводле рамана «Рэвалюцыя» адбудзецца ў красавіку 2022 у тэатры Deutsches Schauspielhaus у Гамбургу. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых тэатраў у Германіі.
Раман «Рэвалюцыя» Марціновіч напісаў у 2013 годзе. Дзеянне
адбываецца ў Маскве 2000-х: эмігрант з Беларусі атрымлівае ўладу — і тая на
яго ўздзейнічае адмоўна.
Раман выдадзены на беларускай мове ў 2020 годзе ў беларускім
выдавецтве «Кнігазбор», а ў 2021 годзе — на расійскай мове ў маскоўскім
«Времени».
З пачатку 2021 г. беларуская мытня перастала выпускаць за мяжу пасылкі з гэтым раманам. Пры ператрусе ў выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўвесь наклад «Рэвалюцыі».
Паводле «Свабоды».