Парыж вітаў "Лебядзінае возера" у выкананні трупы Вялікага тэатра Беларусі

Каля 4 тыс. гледачоў прысутнічалі на паказе спектакля "Лебядзінае возера" ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, які 26 красавіка пры поўным аншлагу адбыўся ў Парыжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.



paryz_vtb.jpg

У ліку гледачоў былі прадстаўнікі парламента Францыі, міністэрстваў замежных спраў, культуры, іншых органаў дзяржаўнага кіравання Францыі, паслы Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана, кіраўнікі і дыпламаты іншых дыпмісій, акрэдытаваных у Францыі, прадстаўнікі французскай грамадскасці і беларускай дыяспары.
 

Выступленне было арганізавана ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Гастролі Вялікага тэатра з вялікім поспехам праходзяць у Францыі з сакавіка і працягнуцца па травень. Спектаклі адбудуцца ў 25 гарадах Францыі.