Новы раман Норы Басонг “36’9”
Маладая нямецкая пісьменніца, якая ўжо зрабіла сабе імя ў літаратуры: лірык, эсэіст, празаік Нора Басонг (Nora Bossong) і яе новы раман “36’9”.
36,9 — нармалёвая сярэдняя тэмпература чалавечага цела. Наша “рабочая тэмпература”, якая ў новым рамане пісьменніцы Норы Басонг увесь час выходзіць з кантролю. У цэнтры ўвагі стаіць цяжкахворы з дзіцячых гадоў італьянскі правадыр камуністаў Антоніа Грамшы, які спрабуе адказаць на пытанне, ці не перашкаджае асабістая закаханасць у аднаго чалавека любіць увесь свет — а, можа, гэта цалкам узаемазвязана?
Раман — чароўная біяграфія легендарнага левага філосафа і палітыка Антоніа Грамшы, якога фашысты трымалі ў вязніцы больш за дзесяць гадоў, “Пісьмы з вязніцы” якога
дагэтуль запальваюць надзею на мірны камунізм. Гэта таксама і містычная гісторыя гісторыка літаратуры Антона Шцёфэра, які збягае са свайго ўтульнага бюргерскага жыцця ў Гёцінгене ў Рым, каб адшукаць
страчаныя лісты са спадчыны Грамшы. У Рыме біяграфіі памерлага 70 год таму Грамшы і бабніка Шцёфэра дзіўным чынам уплятаюцца адна ў адну. Да наступлення фатальнага канца.
Нора Басонг не прызнае простых расповедаў, простых спосабаў апавядаць. Яе раман нагадвае чымсьці з раманаў Умберта Эка і рускай апавядальнай традыцыі Уладзіміра Набокава — усе яны для яе
прыклады апавядальнага жанра.
Нора Басонг (нар. 1982) скончыла Нямецкі інстытут літаратуры. Акрамя Ляйпцыга, яны вучылася ў Берліне, Патсдаме і Рыме. Сярод яе раманаў і апавяданняў такія як “Раўніна”, “Лета перад руінамі”, “Супольніцтва з абмежаванай адказнасцю”. Атрымала шмат адзнак і стыпендый, сярод якіх прэмія Петэра Хухеля, прэмія Акадэміі мастацтваў у Берліне. Выкладае ў Нямецкім інстытуце літаратуры і жыве ў Берліне.
Паводле: Mitteldeutsches Rundfunk "Figaro"