«Ёсць Маладосць!» — новы праект ад «Будзьма!»

На партале грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" стартаваў новы праект "Ёсць Маладосць!".

0220_800x479.jpg


З часоў з’яўлення на сусветнай мапе Рэспублікі Беларусь прайшло 25 гадоў. За гэты час у незалежнай краіне паспела нарадзіцца і вырасці цэлае пакаленне беларусаў.
Мы глядзім на яго праз прызму розных міфаў і стэрэатыпаў. Напрыклад, што сучасныя дваццаціпяцігадовыя — гэта спрэс пакаленне айпадаў і хіпстараў. Людзі старэйшага веку часцяком задаюцца пытаннем: а хто пасля нас? Ці вырасла годная змена? Ці ёсць сярод маладых юнакоў і дзяўчат неабыякавыя і актыўныя? Тыя, каму цяпер 25, таксама цікавяцца: якое яно, маё пакаленне? Што будзе са мной? Што будзе пасля мяне?

Якія яны насамрэч — прадстаўнікі пакалення незалежнай Беларусі? Як адчуваюць і пераасэнсоўваюць сённяшнія падзеі? Якія маюць праблемы і як іх пераадольваюць? Што думаюць пра сваю родную краіну і яе месца ў свеце?


У новай рубрыцы “Ёсць Маладосць!” пра гэта гавораць самыя розныя прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў. І першы герой  — менеджар культурных праектаў Віка Фаміна. 
"Будзьма" абяцае публікаваць такія гутаркі  штосераду.