Інтэрактыўная казка «зубное шчасце» для маленькіх беларусікаў: прэм’ера!
Вашы дзеткі не хочуць чысціць зубкі? Ці малыя баяцца ісці да стаматолага? Тады абавязкова прыходзьце разам на інтэрактыўную казку для дзяцей "ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ"!
Што рабіць калі дзіцячыя зубкі наведаў каварны КАРРРЫЕС? Ісці да стаматолага? Але ж у яго ёсць такая страшная Боррр-машына Варррвара! Як зрабіць так, каб для зубіка Васіля і зубіні Ганны настала сапраўднае ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ?
На прадстаўленні дзеткі даведаюцца:
— Як пераадолець свае страхі перад зубным доктарам?
— Як перастаць без разбору есці шакаладкі і торцікі?
- Як навучыцца прыслухоўвацца да таго, што хочуць маленькія зубкі?
Акрамя гэтага ўсіх дзетак чакаюць прыемныя ПАДАРУНКІ!
Васіль Дэ Эм, аўтар і выканаўца, пра свой спектакль:
"Гэта вясёлая інтэрактыўна-дынаміная казка пра тое, як трэба берагчы свае зубкі ад розных шакаладна-цукеркавых спакус, якую я расказваю і паказваю для дзетак ад 4-х і вышэй год. Спектакль зроблены ў рэдкім для беларускай сцэны жанры сторытэлінг — эмацыйным аповедзе, дзе галоўнае — не яркія дэкарацыі і безліч рэквізіту, а ярка-займальная гісторыя, у якой прымаюць удзел і самі дзеці! Усе прыхільнікі і непрыхільнікі шакаладак і цукерак прыходзьце. Будзе весела!"
Віка Язвінская, куратар і арганізатарка імпрэзы, распавяла пра інтэрактыўны падыход і мову дзіцячых спектакляў: “Нашыя спектаклі для маленькіх гледачоў цікавыя сваім новым падыходам да тэатральных мерапрыемстваў увогуле. Тэатр для самых маленькіх у Беларусі толькі нядаўна пачаў развівацца, хаця ў Еўропе гэта ўжо вельмі запатрабаваны і папулярны накірунак. Асаблівасць дзетак ранняга ўзросту ў тым, што яны не могуць выседзець на месцы і 40 хвілін, каб глядзець нешта з вялікай сцэны, таму да іх трэба зусім іншы падыход, які мы і прапануем на нашых спектаклях і казках — інтэрактыўнасць, простыя дэкарацыі, якія дазваляюць малому ўключаць уяўленне і фантазію, абмежаваная колькасць актораў (а то і адзін) і саміх удзельнікаў-гледачоў (10–12 дзетак). І канешне, вельмі важна тое, што мы робім імпрэзы па-беларуску, што дазваляе малому з самага ранняга ўзросту акунуцца, а часта і пазнаёміцца з мовай, у тым выпадку, калі дома бацькі не размаўляюць на ёй. І калі такое знаёмства адбываецца праз гульню, цікавыя вобразы, праз простыя зразумелыя рэчы, то ў дзіцяці любоў да яе прыйдзе сама сабою”.
Для каго? Казка разлічаная на ўзрост дзяцей 3,5+
Калі? 14 лістапада а 12:00
Дзе? Сямейны цэнтр творчасці і развіцця “Млын”, пр. Незалежнасці, 185 (уваход са двара)
Папярэдні запіс: +375 29 654 09 54. Колькасць месцаў абмежаваная.