Гурт МУТНАЕВОКА прэзентуе «Лініі»
Сінгл «Лініі» — гэта першы трэк пасля выхаду трэцяга поўнафарматнага альбома «Метро» год таму.
«Лініі» — гэта вобраз пераломнага моманту ў жыцці
кожнага, калі тваё ўнутранае «я» праходзіць самаідэнтыфікацыю: «я ў грамадстве»
ці «я і грамадства». У выніку падобных выпрабаванняў ты знаходзіш сваю «такую ж»
другую палову. Усе мы такія розныя, але ўсе мы заадно. І нават шрамы жыццё нам
пакінула адныя.
У хлопцаў атрымалася аб'яднаць любоў да поп-музыкі, прымяніць яе прыёмы ва ўласнай творчасці, а таксама чарговы раз паэксперыментаваць з гучаннем, але не прывязвацца да канкрэтнага стылю.
Кампазіцыя сінгла наўмысна пабудавана не ў агрэсіўнай форме. Яшчэ раз пераконваючы тых, хто стэрэатыпна мысліць: «рок — гвалт». Але сапраўдныя моцныя перажыванні можна данесці і сродкамі мілагучнай канструкцыі.
Сінгл «Лініі» гучыць без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльных становішчах.
Паслухаць і спампаваць: https://soundcloud.com/artsiadziba/mutnaevoka-ln2019
Лайв-прэзентацыя ў Мінску адбудзецца 16 траўня ў клубе «BRUGGE».