Германія на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Як і на працягу папярэдніх дваццаці чатырох гадоў, у 2020 годзе Германія зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства Германіі ў гэтым годзе займае літаратура для дзяцей і юнацтва. Акрамя таго, сярод больш чым 300 кніг, выстаўленых на стэндзе, будзе шырока прадстаўлена вучэбная літаратура, а таксама кнігі аб Германіі.
Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з'яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.
Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай мастацкай літаратуры, а таксама калекцыі кніг пра сучаснае мастацтва ў Заходняй і Усходняй Германіі пасля 1945 года.
На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», прыняць удзел у інтэрактыўным ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і шмат іншае.
Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:
6 лютага
13.00-15.00 Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)
15.00-18.00 Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку:
17.00-18.00 Прэзентацыя серыі кніг «Лагер смерці Асвенцым: жывыя сведчанні Беларусі» з удзелам былога вязня Барысавай Аляксандры Васільеўны
7 лютага
10.00-14.00 Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV International)
14.00-19.00 Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)
8 лютага
10.00-13.00 Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце
9 лютага з 11.00 да 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!».
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 5 лютага, а 12.00 гадзіне.
Часы працы германскага стэнда:
Серада, 5 лютага — 12.00-19.00
Чацвер-субота, 6–8 лютага — 10.00-19.00
Нядзеля, 9 лютага — 10.00-14.00
Падрабязнасці па спасылках:
www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk
Паводле прэс-службы Пасольства Германіі ў Мінску