Добрая субота казак і гульняў пра Казіміра Малевіча
"Дзіцячыя творчыя майстэрні" запрашаюць у суботу, 13 студзеня, паслухаць казкі і вершы новай кнігі "Малевіч для дзяцей", памаляваць і выканаць цікавыя заданні, звязаныя з творчасцю Малевіча. Уваход вольны!
Субота казак і гульняў
пра Казіміра Малевіча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі "Ў" для дзетак
4-8 гадоў і для тых, каму проста цікава адбудзецца 13 студзеня ў новым месцы Крамы "Ў" (ул. Няміга, 5 пав. 40, ГЦ "Метраполь").
Мерапрыемства паводзіцца ў падтрымку краўдфандынгавай кампаніі "Малевіч для дзяцей".
"Дзіцячыя
творчыя майстэрні" вырашылі зрабіць прыемную сустрэчу з дзеткамі, дзе
можна будзе паслухаць казкі і вершы з нашай новай кнігі "Малевіч для
дзяцей", памаляваць і выканаць цікавыя заданні, звязаныя з творчасцю Малевіча.
Дзеткі апынуцца у свеце супрыматызму — і ім гэта спадабаецца!
У
гэты ж час будзе магчымасць пагартаць кнігу "Малевіч для дзяцей", каб
канчаткова зразумець, што яна патрэбна кожнаму дзіцяці Беларусі. У кнігарнях яе
набыць пакуль не магчыма — толькі атрымаць у якасці эксклюзіўнага падарунка за
падтрымку праекта на ulej.by
Таксама арганізатары хочуць дадаткова да кніжкі запісаць дзіцячую песню Лявона Вольскага і зрабіць мультфільм разам з дзецьмі.