Беларусы Уроцлава далучыліся да Міжнароднага дня беларускай культуры
Яго правядзенне з 5 да 11 ліпеня абвесціў офіс Святланы Ціханоўскай.

Беларусы Уроцлава далучыліся да Міжнароднага дня беларускай культуры.
Яго правядзенне з 5 да 11 ліпеня абвясціў офіс Святланы Ціханоўскай.
Гэтак беларусы Уроцлава наведалі музей, у якім захоўваецца арыгінал «Пана Тадэвуша» аўтарства нашага геніяльнага земляка Адама Міцкевіча.

Беларускія актывісты перадалі дырэктару музея Магдалене Мусял юбілейны экземпляр паэмы «Пан Тадэвуш» па-беларуску з надзеяй, што для гэтага экземпляра таксама знойдзецца месца ў экспазіцыі.