Згвалтаванне — спланаваная стратэгія вайны

Патрыярхальная культура выхоўвае ў мужчыне культ гвалту. 

hvalt.jpg

І вайна для мужчыны, выхаванага ў патрыярхальнай традыцыі, — абсалютная беспакаранасць, бо нарэшце ён дарваўся. А таксама магчымасць адчуць сваю ўладу, сваю прывілеяванасць.

Калі ўлада дазваляе сабе выплёскваць такую колькасць нянавісці — яе трэба нейкім чынам кудысьці падзець. Згвалтаваць жанчыну-ўкраінку — гэта такі спосаб пераможцы пакараць яе і “перавыхаваць”. Згвалтаванне — часта вайсковых звычаяў. Гэта пра пазіцыю сілы, пра пазіцыю над ахвярай, пра расчалавечванне.

На канале "Максімальна" з’явілася новае відэа — пра жанчын, якія робяць немагчымае, каб спыніць жах, які пачаўся пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Дзякуючы чатыром неверагодным беларускім — Марыне Ментусавай, Насці Базар, Яўгеніі Доўгай і "Поўначы" з батальёна Каліноўскага, вы даведаецеся:

  •  аб маштабах гвалту з боку расійскіх салдат — і не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі;
  •  што такое быць двойчы бежанкай, і праз што праходзяць жанчыны, якія страцілі дом;
  •  як беларускі дапамагаюць Украіне: валанцёраць, арганізуюць зборы ахвярам гвалту, падтрымліваюць пацярпелых, рыхтуюць медыкаў для фронту.

Дзяўчаты распавядаюць, што рабіць, каб такога жаху і жорсткасці больш не паўтарылася, — і прычым тут феменізм і гендарная роўнасць.