Заўзятара «Крумкачоў» асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства»
Заўзятара «Крумкачоў» затрымалі проста на гульні за футболку з 25-м нумарам.
![photo_2021_08_09_15_16_04.jpg photo_2021_08_09_15_16_04.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_09_15_16_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Заўзятара «Крумкачоў» асудзілі на 14 сутак за «дробнае хуліганства».
Як стала вядома, сёння прайшоў суд над Віктарам Панасенкам. Заўзятара «Крумкачоў» затрымалі проста на гульні за футболку з 25-м нумарам, пад якім гуляў палітвязень Аляксандр Івулін.
Панасенку суддзя Максім Трусевіч прысудзіў 14 сутак арышту за «дробнае хуліганства».