Затрыманы аператар відэаслужбы "Новага часу" Вячаслаў Пяшко адпушчаны (абноўлена)
У Мінску ля будаўнічага гіпермаркета «Материк», што на Каменнай горцы, затрыманы наш журналист, аператар відэаслужбы НЧ Вячаслаў Пяшко.
Слава здымаў збор подпісаў за аб'ектыўнае тэлебачанне, супраць вяшчання расійскіх каналаў, які праводзілі актывісты БХД. Неўзабаве да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі. Супрацоўнік міліцыіі Юлія Сяргееўна Дашчэчка паведаміла, што ад грамадзян паступілі скаргі на несанкцыянаваныя здымкі.
Каля 18.30 Вячаслава Пяшко і яшчэ некалькі чалавек прывезлі ў Фрунзенскі РАЎС.
Як паведамілі прэс-сакратару ГА “БАЖ” Барысу Гарэцкаму ў Фрунзенскім РУУС, зараз на ўсіх затрыманых ідзе складанне пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Магчыма заўтра іх чака суд.
Тэлефоны затрыманых журналістаў на дадзены момант недаступныя.
У 21.00. Усіх затрыманых (тры чалавекі) адпусцілі. Пратаколы затрамання на іх не складаліся, — пра гэта па тэлефоне паведаміў сам Вячаслаў.
Спадзяемся, што іншым разам супрацоўнікі праваахоўных органаў не будуць перашкаджаць журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі.