Затрыманы намеснік старшыні Федэрацыі воднага пола. Ён на Акрэсціна. А на судзе нешта пайшло не так (абноўлена)

Учора ранкам па месцы прапіскі Максіма Цымбала, намесніка старшыні Федэрацыі воднага пола ў Беларусі, прыйшлі з ператрусам.

izobrazenie_viber_2020_10_02_12_26_45_logo.jpg


Падставай для ператрусу стала нібыта крымінальная справа за аргінізацыю масавых мерапремстваў. Перетрус цягнуўся некалькі гадзін. Невядома, што шукалі не толькі ў кватэры, але і ў машыне Максіма... Аднак так нічога і не знайшлі.
Пасля гэтага Максіму Цымбалу прапанавалі праехаць у Першамайскае РУУС, каб выпісаць даведку пра тое, што ён не быў на працы па важкіх прычынах. Бо з-за ператрусу Максім не змог паехаць на працу. Разам з Максімам паехаў і адвакат Іван Куляшоў.
Аднак у Першамайскім РУУС Максіму адразу прапанавалі "прызнацца ва ўсім" — і тады яго, маўляў, адпусцяць дахаты. За гэты часна Цымбала склалі пратакол за нібыта ўдзел ў масавым мерапрыемстве 27 верасня. Пратакол быў складзены на падставе рапарта нейкага інпектара ДАІ, які напісаў, што а 19-й гадзіне Максім перашкаджаў руху транспарта. У выніку Максім атрымаў стандартнае ўжо абвінавачванне па арт. 23.34.
Самае цікавае, што а 18.30 Максім разам з жонкай быў у гасцях у брата. І гэтаму ёсць шмат сведкаў. Больш за тое, адвакат Максіма прапанаваў запрасіць дадзеныя білінга сотавага аператара. Але гэта, відаць, не ўваходзіла ў планы супрацоўнікаў РУУС.
Максіма адправілі на Акрэсціна. Суд абудзецца сёння а 14-й гадзіне.
Абнаўленне:
Суд пачаўся пасля 14.00. Разгладала справу суддзя Першамайскага раённага суда Мінска Таццяна Ліннік. Падтрымаць Максіма прыйшлі сябры і калегі. Прыйшлі і сведкі як з боку Цымбала, так і з боку міліцыі. Здавалася б усё, як заўсёды. Аднак нешта пайшло не так.
Сведка Куляшоў Аляксандр Юр'евіч, як ён пардставіўся — участковы інспектар міліцыі — ці то переблытаў працэсы ці яшчэ што, але сказаў, што Максім Цымбал быў затрыманы яшчэ у нядзелю, 27 верасня, і знаходзіўся ў РУУС.
А тым часам, у панядзелак Максім Цымбал быў на працы, сведчаннем чаму ёсць дадзеныя элетроннай фіксацыі, як дарэчы і ў іншыя дні. А ўчора ён нават сустрэў тых, хто парводзіў у яго ператрус. На пытанне, як такое магло быць? Сведка адказаў: "Я не ведаю, куды ён дзеўся з РУУС".
У судзе аб'яўлены перапынак да 17.00.
Паказальна, што спадар Куляшоў вельмі хутка сышоў, калі заўважыў, што яго хочуць сфатаграфаваць.