За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі (шмат фота)

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. "Твой стыль" пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.



get_img3xkogtk0.jpg

Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем ўсёй гістарычнай каштоўнасці аб'екта.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53780

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53781

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53782

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53783

Адзін з самых прыгожых і таямнічых комплексаў, які займае цэлы квартал старога Гродна, жаночы Брыгіцкі манастыр, ужо даўно цікавіць як гісторыкаў, так і звычайных гараджан. У свой час у гэтым комплексе былі свае парадкі і законы, можна сказаць быў уласны маленькі горад.

 

Узвядзенне яго пачалося ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1642 годзе на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл у стылі барока.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53786

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53787

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53788

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53789

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53791

Сёстры-брыгiткi жылі ў манастыры з сярэдзіны XVII стагоддзя да смерці апошняй манашкі ў 1908 годзе, пасля чаго на іх месца прыбылі сёстры-назарэтанкi.

 

25 сакавіка 1950 года дзейнасць манастыра была спыненая, у касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней — псіхіятрычную бальніцу. Уласна апошняе і было выканана. Каля 40 гадоў псіханеўралагічны дыспансер размяшчаўся ў старадаўнім комплексе.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53797

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53798

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53799

Толькі ў 90-х ім удалося з'ехаць і касцёл вярнулі зноў вернікам.

 

У старым лямусе, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, у будучыні можа размясціцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіi. Чакаецца, што ў музеі можна будзе ўбачыць старадаўнія кнігі XVII–XIX стагоддзяў, алтарныя карціны, дакументы, фатаграфіі і многае іншае.

Лямус — гэта двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53779

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53778

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53777

Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Ён узведзены, па некаторых крыніцах, у 1630 годзе. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства — выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў.

 

Адносна добра захавалася забудова самога манастыра,  якая ўяўляе сабой замкнёны чатырохкутнік з прасторным унутраным дваром. У свой час увесь манастыр быў абнесены каменнымі сценамі, усярэдзіне якіх быў разбіты цудоўны сад.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53795

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53796

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53800

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53792

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53785

Дарэчы, у 1964 годзе ў крыпце касцёла была знойдзена вялікая колькасць ікон і партрэтаў (у тым ліку заснавальнікаў манастыра), якія пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы ўпрыгожылі экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=544&ImageId=53801

 Руслан Кулевіч, “Твой стыль”