За суткі ў Беларусі выявілі 995 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі за мінулыя суткі было зарэгістравана 995 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць выяўленых у нашай краіне выпадкаў захворвання з пачатку пандэміі склала 302323.

photo_2020_12_02_16_14_26.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1299 пацыентаў. Усяго ачунялі 293485 чалавек з дыягнаставаным раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2095 пацыентаў з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. З іх за суткі памерлі 8 чалавек.

Усяго ў краіне праведзена 5 101 314 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 18579 даследаванняў.