З'явілася петыцыя аб змене меры стрымання доктару Арцёму Сарокіну
Доктар Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, які паведаміў, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю, знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
Аўтары звароту просяць на час расследавання па справе Сарокіна Арцёма Аляксандравіча, змяніць меру стрымання пакарання ў вынiку страты небяспекі дзеі, згодна з арт. 87 Крымінальнага кодэкса РБ.
Яны лічаць, што небяспека ў разгалашэнні звестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цвярозы перабольшаная і фактычна ўжо не прывяла ні да якіх масавым гвалтоўных дзеянняў, у тым ліку і на пахаванні.
Да таго ж Арцём раскаяўся публічна і гатовы дапамагаць следству.
9 лістапада Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да ўрача УЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» і іншай асобы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 ст.178 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
З паведамлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь вынікае, што раскрыццё звестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цвярозы, прывяло да цяжкіх наступстваў, а менавіта — павышэння напружання ў грамадстве, стварэння атмасферы недаверу да дзяржаўных органаў, а таксама заахвоціла грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што калегі Арцёма Сарокіна з БХМП і яго жонка падалі хадайніцтвы аб змене меры стрымання да вынясення прысуду.
Таксама двое паважаных людзей выступілі з хадайніцтвам аб паруцы, але паколькі тэрмін на разгляд хадайніцтва і апеляцыі ужо мінуў, а Арцём на волю не выйшаў, у задавальненні хадайніцтваў адмовілі.
«Ад таго, што вы падпішаце петыцыю, горш нічога не стане. Петыцыяй мы ствараем грамадскі рэзананс і дэманструем нашу волю», — адзначаюць аўтары допісу..
Пісаць лісты Арцёму Сарокіну можна на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.