Выйшла кніга палітвязьня Аліневіча
Кнігу Ігара Аліневіча, які адбывае 8 гадоў пазбаўлення волі за атаку на расійскую амбасаду ў Мінску і іншыя акцыі анархістаў, выпусціла выдавецтва «Радыкальная тэорыя і практыка». Свой турэмны дзённік Ігар Аліневіч напісаў у ізалятары КДБ «Амерыканка».
У кнігу ўвайшлі турэмны дзённік (які па-беларуска друкаваў “Новы Час”), а таксама артыкулы Аліневіча, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух.
Паводле www.svaboda.org