«Вы ў любым выпадку перамагаеце». Грамадскі актывізм для паляпшэння жыцця і вашай мясцовасці

Як палепшыць умовы жыцця ў пэўнай мясцовасці і зрабіць штодзённасць больш прыемнай для жыхароў, маючы пад рукой толькі паперу ды асадку? Вось некалькі простых «рэцэптаў».

photo_2021_08_04_22_50_44.jpg

Актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак дамагліся ад мясцовых уладаў стварэння безбар’ернага асяроддзя на транспартным прыпынку ў вёсцы Перасека, дзе яны пражываюць. Юрысты дзеляцца формамі зваротаў для ўсіх жадаючых: гэта звароты пра безбар’ернае асяроддзе, пра шыльды з раскладам руху і пра добраўпарадкаванне. Усе звароты правераныя і ўжо спрацавалі.

229094993_788087415170074_6970533512998128353_n.jpg


Стварыць безбар’ернае асяроддзе на прыпынку.

У межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА знаходзіцца КОЛЬКАСЦЬ аўтобусных прыпынкі. Разам з тым, бартавыя камяні, якімі абсталяваны тэрыторыі дадзеных прыпынкаў не дазваляюць падняцца на прыпынкі людзям з дзіцячымі або інваліднымі вазкамі – на прыпынках адсутнічаюць умовы для безбар’ернага асяроддзя, што парушае дарожныя і будаўнічыя нарматывы. На падставе пазначанага, ПРАШУ: 1. Абсталяваць прыпынкі пандусам, або па іншаму вырашыць пытанне заезду на тэрыторыю прыпынкаў дзіцячых і інвалідных вазкоў; 2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.

Абсталяваць прыпынак навесам ад дажджу і ветру.

У межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА знаходзіцца КОЛЬКАСЦЬ аўтобусных прыпынкі. Разам з тым, дадзеныя прыпынкі не абсталяваны навесам для абароны пасажыраў ад ападкаў, ветру, пылу і спёкі. Гэта з'яўляецца вялікай праблемай, што ўплывае на іх жыццё і здароўе людзей, якія гэтымі прыпынкамі карыстаюцца. На падставе пазначанага, ПРАШУ: 1. Абсталяваць навесам аўтобусныя прыпынкі у межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА; 2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.

Замяніць старую шыльду з раскладам руху.

На аўтобусным прыпынку ПАЗНАЧЫЦЬ МЕСЦА ПРЫПЫНКУ маецца шыльда з раскладам руху, але яна не выконвае сваіх функцый па прычыне зносу. На падставе пазначанага, ПРАШУ: 1. Устанавіць на аўтобусным прыпынку МЕСЦА ПРЫПЫНКУ новую шыльду з раскладам аўтобусных маршрутаў. 2. Інфармацыю на шыльдах выкласці на беларускай мове. 3. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.
Актывісты настойваюць: варта пісаць звароты. Таму што:1. Вы плоціце падаткі калі працуеце, набываеце ў краме, запраўдяеце аўто і вам вырашаць, куды гэтыя падаткі пойдуць. Або на нешта важнае для вас, або на нешта непатрэбнае і нават шкоднае. Ну і час чыпоўнікаў вы таксама аплочваеце, таму варта каб яны выконвалі свае працоўныя абавязкі вам на карысць
2. Вы ў любым выпадку перамагаеце. Калі зварот не будзеце задаволены, вы будзеце мець зафіксаваны доказ парушэння вашых правоў - адказ на зварот. А калі зварот будзе задаволены - вы атрымаеце пазітыўны досвед і палепшыце не толькі сваё жыццё, але і тых, хто побач.