Вольга Севярынец просіць «дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі»

Жонка палітыка-палітвязня Паўла Севярынца Вольга просіць добрых людзей «дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі» — дамагчыся, каб Паўла адпусцілі на пахаванне бацькі.

volha_sevjarynec_1.jpg

Вольга Севярынец запісала кароценькі відэазварот, дзе просіць дапамогі, каб Паўла адпусцілі на пахаванне яго бацькі Канстанціна Севярынца, які сёння памёр.
Пахаванне мусіць адбыцца ў яго роднай вёсцы Унорыца, што на Гомельшчыне.
«Сёння ноччу памёр тата Паўла Севярынца Канстанцін Паўлавіч, — кажа Вольга Севярынец. — Мы звяртаемся да добрых людзей, да арганізацый і да дыпламатаў і просім усімі магчымымі спосабамі дапамагчы, каб на пахаванне адпусцілі Паўла. Мы будзем рабіць для гэтага ўсё магчымае. Просім таксама аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча. Пахаванне адбудзецца ў вёсцы яго роднай — ва Унорыцы».