Вязняў на «Валадарцы» з лістапада абмяжоўваюць у падпісках на газеты і часопісы
З лістапада на «Валадарцы» вязні зведаюць новыя абмежаванні на падпіску на газеты і часопісы.
З лістапада ў СІЗА-1 зняволеным уводзяць абмежаванні на падпіску на газеты і часопісы: аформіць падпіску змогуць толькі самі вязні за грошы, што маюць на асабістых рахунках, і толькі на беларускія выданні, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
Раней каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова таксама паведамляла ў адным з лістоў, што з лістапада будзе немагчыма выпісваць расійскую штодзённую «Независимую газету», з якой палітзняволеныя маглі даведвацца актуальныя навіны, у тым ліку і пра сітуацыю ў Беларусі.
Яшчэ раней з каталога «Белпошты» знікла расійскае выданне «Собеседник».