У Беларусі стаў недаступны яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс
У Беларусі перастаў адкрывацца інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс telegraf.by. Загрузіць сайт атрымліваецца толькі праз праграмы VPN. Пры гэтым з-за мяжы рэсурс даступны.
У некаторых карыстальнікаў у Беларусі пры спробе зайсці на сайт выдае папярэджанне аб тым, што да яго абмежаваны доступ па рашэнні Мінінфарма. Пры гэтым на сайце ведамства пра гэта не паведамляецца.
У сацсетках telegraf.by не адказваюць на паведамленні пра магчымае блакаванне.
За апошні час у Беларусі абмежавалі доступ да многіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, некаторыя з іх прызналі экстрэмісцкімі.