Валерый Карбалевіч: Усе дзяржаўныя інстытуты цяпер працуюць толькі на барацьбу з апанентамі Лукашэнкі

Вядомы беларускі палітолаг пракаментаваў сённяшнія кадравыя рашэнні.

maxresdefault_107.jpg

— Галоўным лейтматывам наказаў Лукашэнкі падчас кадравых прызначэнняў стала патрабаванне змагацца з ўнутранай крамолай, з пратэстуючым грамадзтвам, з усімі тымі, хто пагражае яго ўладзе, напісаў у сваім ТГ-канале Валерый Карбалевіч. — Усе іншыя пытанні адыйшлі на другі план. Нават прызначаючы гендырэктара «Гродна Азоту» Ігара Ляшэнку, Лукашэнка ў якасці галоўнай задачы паставіў не развіццё вытворчасці, а навядзенне дысцыпліны, ці, кажучы па-іншаму, разабрацца з страйкоўцамі.

То-бок усе дзяржаўныя інстытуты цяпер працуюць толькі на барацьбу з апанентамі Лукашэнкі. Пра ўсё іншае можна забыць.