Валанцёры сабралі пластмасавых вечак больш чым на тысячу долараў


Напрыканцы чэрвеня арганізатары сацыяльна-экалагічнага дабрачыннага праекту "Новае жыццё у абмен на вечкі" перадалі 2540 беларускіх рублёў у выглядзе бескарыснай дапамогі Грышы Даўгіх. Грыша — падапечны праекту з дыягназамі ДЦП, спастычны тетрапарэз 3 ступені цяжкасці. Сума была прадстаўленая для набыцця неабходных для дзіцёнка лекаў і прагулачнай каляскі. А сабраная сума была дзякуючы здачы пластмасавых вечак у спецыяльна ўстаноўленыя кантэйнеры.

izobrazenie_1_1.jpg


У рамках праекту "Новае жыццё у абмен на вечкі" адбываецца збор вечак ад ПЭТ-бутэлек і іншых пластыкавых сасудаў, якія потым перадаюцца на заводы па перапрацоўцы. Вечка складаецца з цэласнай пластмасы, якую магчыма перарабіць і зрабіць новыя палімерныя вырабы: канцылярскія тавары, адзенне, мэблю і г.д.
"Дзякуючы ўдзельнікам праекту у хлопца з'явілася неабходная яму прагулачная каляска, якая дапаможа яму самастойна ўтрымліваць галаву і спіну", — расказвае кіраўніца праекту Наталля Кунцэвіч.
Валанцёры запрашаюць усіх неабыякавых далучыцца да збору вечак: наперадзе яшчэ шмат падапечных, якім патрэбная дапамога! У кантэйнеры можна здаваць усе пластмасавыя крышкі з маркіроўкамі «02»/«2», «04»/«4», «05»/«5», якія абавязкова мусяць быць чыстымі і без укладышаў. Аднак калі ёсць магчымасць, то лепей перад здачай іх раздзяліць а відах пластмасы з якіх яны вырабленыя: асобна з маркіроўкай «02»/«2» без акцызаў і іншых налепак, асобна з маркіроўкай «02»/«2» з акцызамі і іншымі налепкамі на папяровай аснове, асобна вечкі з маркіроўкамі «04»/«4» и «05»/«5». Адсартаваную сыравіну завод прымае па больш высокім кошце, і вы акажаце вялікую дапамогу камандзе праекта!
Агульнадаступныя пункты збору можна паглядзець тут.
Паводле прэс-рэлізу