Вайсковая тэхніка Беларусі перамяшчаецца да межаў з Украінай і Літвой
Беларусы перамяшчаюць тэхніку да межаў з Украінай і Літвой, пішуць украінскія СМІ

Беларуская вайсковая тэхніка перамяшчалася да літоўскай і ўкраінскай межаў, піша ўкраінскае выданне korrespondent.net
Адна калона вайсковай тэхнікі рухалася з Мінска ў бок Ашмянскага раёна, які знаходзіцца ля літоўскай мяжы, іншая — з Брэсту ў бок украінскай мяжы.

Беларуская вайсковая тэхніка ў сераду, 4 траўня, раніцай перамяшчалася да літоўскай і ўкраінскай межаў.
Паведамляецца, што каля 6:00 калона з прыкладна 30 адзінак ваеннай тэхнікі беларускіх Узброеных Сіл рухалася з Мінска ў бок Ашмянскага раёна, які знаходзіцца ля літоўскай мяжы.
Каля 8:30 дывізіён ракетнага комплексу С-300 ПС Узброеных Сіл Беларусі рухаўся з Брэста ў бок украінскай мяжы. У склад калоны ўваходзіла каля 25-30 адзінак тэхнікі, у тым ліку ракетныя ўстаноўкі 5П85 і РЛС падсвятлення цэлі 5Н63 з цэнтрам баявога кіравання.