Ваенныя Вялікабрытаніі правядуць інспекцыю на тэрыторыі Беларусі
З 4 па 7 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе на тэрыторыі Беларусі будзе знаходзіцца інспекцыйная група Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, інспекцыйнай групай будзе праведзена інспекцыя вайсковай часткі (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ. Мэтай інспекцыі будзе з'яўляцца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю, абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх паведамленай колькасці.
У складзе інспекцыйнай групы, акрамя шасці ваенных інспектараў з Вялікабрытаніі, будзе па адным ваенным інспектары з Бельгіі, Нідэрландаў і Нарвегіі.
Паводле news.tut.by