«Усяму народу Беларусі, які стаміўся ад пагрозаў, падману і абразаў» (відэа)

Медыкі запісалі зварот, ў якім выказваюць салідарнасць з народам Беларусі і кажуць, што не будуць пакрываць хлусню пра COVID-19.

Усіх беларускіх работнікаў аховы здароўя, якія маюць сярэднюю і вышэйшую медыцынскую і псіхалагічную адукацыю і падтрымліваюць гэты зварот, заклікаюць падпісацца пад ім праз адмысловую форму. «Нас ужо больш за 1800 чалавек», — гаворыцца ў апісанні пад відэазваротам.