Уладзімір Кондрусь рэзаў сабе вены ў судзе
Перад гэтым суддзя яму прыгразіла, што выдаліць яго з-за таго, што ён ляжыць на падлозе, і справу будуць разглядаць без абвінавачанага. У гэты момант міліцыянер каля клеткі закрычаў, што Кондрусь рэжа сабе вены.

Судовае пасяджэнне было тэрмінова спынена, журналістаў выдалілі з залы, зноў выклікалі «хуткую». Палітыкі Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, праваабаронца Валянцін Стэфановіч адмаўляліся выходзіць з залы.
Палітвязня Уладзіміра Кондруся абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» падчас Плошчы-2010. Яго справу разглядае суд Маскоўскага раёна сталіцы. Ад пачатку Кондрусь у знак пратэсту ляжаў на падлозе ў клетцы, з-за чаго суддзя абвяшчала перапынкі і выклікала хуткую. Медыкі далі даведку, што стан здароўя абвінавачанага дазваляе яму прысутнічаць на пасяджэнні.
Паводле euroradio.fm