У зняволенага блогера Андрэя Кабанава здарыўся сардэчны прыступ
У мінскага блогера і арт-актывіста Андрэя Кабанава, які знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіне, здарыўся сардэчны прыступ, ён дастаўлены ў турэмны шпіталь.
![Андрэй Кабанаў / facebook.com Андрэй Кабанаў / facebook.com](/img/v1/images/79541188_2975087755836105_8531615460175642624_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Кабанаў / facebook.com
У мінскага блогера і арт-актывіста Андрэя Кабанава, які знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіне, здарыўся сардэчны прыступ, ён дастаўлены ў турэмны шпіталь. Пра гэта сёння паведамілі ў ініцыятыве @BY_culture.
Кабанаў знаходзіцца за кратамі амаль тры тыдні. Ён быў затрыманы 16 жніўня па абвінавачанні ў захоўванні наркатычных рэчываў па ч. 1 арт. 328 КК РБ.