У Viber з'явіўся беларускамоўны сцікерпак пра дружбу хмеля і лімона

ААТ «Лідскае піва» выпусціла сцікерпак «Разам у аффлайн» для карыстальнікаў Viber. У ім 26 бясплатных налепак з гумарыстычным падтэкстам і персанажамі, якія размаўляюць на беларускай мове.

stikery.png


Сцікерпак распавядае пра сяброўства дзёрзкага задзіракі хмеля і пацешнага прасцячка лімона. Прататыпы герояў былі створаны на аснове «характараў» гатункаў Pilsner і Radler.
Дыялогі персанажаў напоўнены гумарам і ілюструюць распаўсюджаныя сітуацыі зносін сярод маладых беларусаў. Яны весяляць адзін аднаго, жартуюць, глядзяць разам кіно, цэняць шчырыя зносіны, дзівяцца і суперажываюць - увогуле, робяць усё тое, што ўласціва карыстальнікам. Сцікеры універсальная і іх можна выкарыстоўваць для перадачы розных эмоцый у перапісцы з сябрамі. Сцікерпак даступны беларускім карыстальнікам Viber бясплатна.
Акрамя таго, у Viber з'явілася першая брэндавая суполка на беларускай мове. Каб стаць яе удзельнікам, дастаткова загрузіць сцікерпак. Суполка запрацуе на поўны моц на працягу месяца.
«У мэссэнджэраў велізарны патэнцыял для зносін. Але паўсюднае выкарыстанне смартфонаў ўсё часцей прыводзіць да дамінавання онлайн-камунікацый ў штодзённым жыцці. Таму так важна захаваць цеплыню жывых адносін і падтрымліваць шчырую зносіны», — тлумачыць вядучы брэнд-мэнэджэр «Лідскае піва» Валянціна Багнія. — «Сцікерпак «Разам у аффлайн» дапамагае карыстальнікам не только перапісвацца онлайн, але і прызначаць сустрэчы, збірацца з сябрамі і шанаваць цеплыню шчырых адносін».
З 18 чэрвеня сцікерпак «Разам у аффлайн» таксама даступны карыстальнікам Telegram. 
Паводле прэс-рэлізу