У МУС распавялі пра пацярпелых міліцыянтаў і назвалі здраднікамі супрацоўнікаў, якія звольніліся
Вось як выглядаюць пратэсты ў Беларусі з пункту гледжання Міністэрства ўнутраных спраў.
Кіраўнік МУС Беларусі Юры Караеў паведаміў, што падчас пратэстных акцыі ў краіне пацярпелі больш за 130 супрацоўнікаў ведамства.
"На дадзены момант пацярпелыя — 131 чалавек, 28 з іх у шпіталі", — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу RT.
Па словах міністра, акрамя мірных мітынгоўцаў у "склад натоўпу ўваходзілі агрэсіўныя маладыя людзі, якія самаарганізаваліся загадзя менавіта для процідзеяння сілам правапарадку". Кіраўнік МУС падкрэсліў, што "такое не можа паўстаць спантанна".
Караеў адзначыў, што калі ў ноч на 11 жніўня асабіста пад'ехаў на плошчу каля ГЦ "Рыга", начальнік райаддзела сустрэў яго з пераламанай рукой.
Супрацоўнікі міліцыі, якія ў перыяд пратэстаў у Беларусі звольніліся і далучыліся да акцый, з'яўляюцца здраднікамі, лічыць Юрый Караеў.
"Я з імі не хачу размаўляць і сказаць ім нічога не хачу. Гэта іх выбар, пра здраднікаў усё сказана", — сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу RT.
Пры гэтым Караеў адзначыў, што не хоча іх нічым таўраваць, але асуджае дэманстратыўнае звальненне.
"Можа яны былі і добрыя хлопцы, але ў іх не хапіла мудрасці, стойкасці, ведаў. (...) Калі ты чагосьці не хочаш, проста напішы рапарт, а вось гэта дэманстратыўнае выкладванне пагонаў, жэтона і пасведчання на публіку — гэта відавочна за нейкую абяцаную суму. Ці другі матыў — гэта праславіцца, але праславіцца, быўшы Юдай, гэта нейкая слабенькая слава", — сказаў Караеў.
У гэтую нядзелю ў Мінску і рэгіёнах зноў прайшлі акцыі пратэсту. У сталіцы па розных ацэнках удзел у акцыі прынялі больш за 100 тысяч чалавек. На несанкцыянаваных акцыях у Беларусі ў нядзелю затрыманыя 173 чалавекі, паведаміла карэспандэнту "Інтэрфакс-Захад" афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
"Усяго па краіне да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях затрыманыя 173 чалавекі", — праінфармавала Чамаданава.
Паводле interfax.by