У Лідзе затрымалі збытчыка наркотыкаў — ім аказаўся 26-гадовы міліцыянт

Пра гэта паведамляе ByPol.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі Гродзенскай вобласці праводзілася аператыўна-вышуковае мерапрыемства «Аператыўны эксперымент» у дачыненні да чарговага збытчыка псіхатропных рэчываў. У момант «зняцця кладу», быў затрыманы малады супрацоўнік аднайменнага падраздзялення з Ліды.
Паводле ByPol, затрыманага оперупаўнаважанага клічуць Дзмітрый Маляўка, ён нарадзіўся 31 траўня 1995 года. Жыве ў Лідзе. У жніўні 2020 года ён прымаў актыўны ўдзел у падаўленні пратэстаў.