У Курапатах невядомыя зноў пашкодзілі «лаву Клінтана»
У мемарыяле Курапаты невядомыя размалявалі «лаву Клінтана», паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына Маёй Кра!ны».
Гэта ўжо не першы раз, калі «лава Клінтана» пацярпела ад вандалаў: так, напрыклад, яе 3 разы разбівалі. Пасля апошняга раза ў 2019 годзе яе так і не аднавілі. Ні разу тых, хто наносіў лаве шкоду, негледзячы на ахоўны статус помніка, не знаходзілі.
«Лаву Клінтана» ўсталявалі ва ўрочышчы Курапаты ў 1994 годзе падчас візіту прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.