У Беларусі выяўленыя 1073 новыя выпадкі COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку па стане на 9 сакавіка. За мінулыя суткі ў краіне былі выяўлена 1073 новых выпадкі COVID-19. Усяго дыягназ з пачатку пандэміі ўжо паставіли 297 514 пацыентам.

231204_12_copy_900x600.jpg


За дзень выпісалі 852 чалавекі. Ачунялымі агулам лічацца 288 049 пацыентаў, піша REFORM.by.

Колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 2055, у тым ліку за дзень памерлі 8 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

У краіне за суткі было зроблена 8018 тэстаў, а іх агульная колькасць ужо дасягнула 5,025 млн.